Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 30 Ноябрь 2023 09:11

У Бабруйскім раёне прайшоў семінар-нарада па пытаннях развіцця ўласных падсобных гаспадарак грамадзян

Якая работа праводзіцца, у тым ліку на Бабруйшчыне, па развіцці і падтрымцы ўласных падсобных гаспадарак? У чым яе патэнцыял? Якімі ільготамі на развіццё падсобных гаспадарак можна скарыстацца? Як наладжаны закуп рэшткаў прадукцыі ў грамадзян? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі 29 лістапада ўдзельнікі абласнога выязнога семінара-нарады, які сабраў на Бабруйшчыне старшынь райсаветаў дэпутатаў і сельвыканкамаў, гаспадароў-уласнікаў, кіраўнікоў сялянска-фермерскіх гаспадарак Бабруйскага, Кіраўскага, Глускага і Асіповіцкага раёнаў.

— Тэма развіцця і падтрымкі ўласных падсобных гаспадарак на Магілёўшчыне значная і актуальная. Разам з сялянска-фермерскімі гаспадаркамі ўласныя падсобныя гаспадаркі робяць значны ўнёсак у павелічэнне валавой вытворчасці сельгаспрадукцыі вобласці, забяспечваюць занятак вяскоўцаў, паляпшаюць іх дабрабыт, ствараюць умовы для таго, каб на сяле заставалася моладзь, — адзначыў старшыня пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Васіль Мазурык.

Як дадзеная работа наладжана ў іх рэгіёнах, падзяліліся старшыні і прадстаўнікі дэпутацкага корпусу Асіповіцкага, Кіраўскага, Бабруйскага раёнаў. Спецыяліст “Белаграпрамбанка” распавяла пра ільготы, якія прадастаўляюцца на развіццё ўласных падсобных гаспадарак. Жыхар в. Сычкава Анатоль Макарэвіч пазнаёміў з сямейным заняткам па вырошчванні сельгаспрадукцыі. Там жа былі ўзняты праблемныя пытанні тэмы, намечаны шляхі іх вырашэння.

Завяршыўся семінар-нарада азнаямленнем з аграсядзібай “Бярэзавічы”, уласнай падсобнай гаспадаркай Віктара Красько. 

Падрабязней чытаце ў наступным нумары “раёнкі”.

 

 

Прочитано 63 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.