Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 29 Ноябрь 2023 16:15

Папярэджаны — значыць, абаронены

У Бабруйскім раённым выканаўчым камітэце прайшло чарговае пасяджэнне штаба па прыняцці мер па папярэджанні занясення і распаўсюджання афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі Бабруйскага раёна. Узначаліў работу штаба першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў.

Засяродзіўшы ўвагу на значнасці пытання, начальнік райельгасхарчу нацэліў членаў пасяджэння працягваць трымаць яго на пастаянным кантролі. У тым ліку сістэматычна даносіць інфармацыю па папярэджанні афрыканскай чумы свіней і курынага грыпу да насельніцтва як пасродкам сходаў вяскоўцаў, так і праз раённыя СМІ, а таксама падваровы абыход домаўладанняў і тлумачальныя размовы з жыхарамі так званай буфернай зоны. “Гаспадары домаўладанняў, дзе вырошчваюць свіней, павінны быць азнаёмлены не толькі з мерамі прафілактыкі хваробы, але і з алгарытмам дзеянняў у выпадку любога падзяжу жывёлы”, — адзначыў Аляксей Жураўлёў.

Члены штаба заслухалі і ў дэталях абмеркавалі справаздачы кіраўнікоў і галоўных ветурачоў сельгаспрадпрыемстваў па выкананні прадпісанняў пратакола мінулага пасяджэння. Асаблівая ўвага была нададзена правядзенню работы па забеспячэнні мер бяспекі ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, СВК “Гігант”, ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”— гаспадарках, дзе займаюцца развядзеннем свіней і птушкі.

У цэлым, як было адзначана, эпідсітуацыя ў раёне не выклікае занепакоенасці. Аднак гэта не дае падставы зацікаўленым службам і ўсім, хто звязаны з жывёлагадоўляй адпаведных напрамкаў, заспакойвацца. Работу па недапушчэнні заносу на тэрыторыю раёна небяспечных для эканомікі хвароб неабходна працягваць, жыхароў варта і далей знаёміць з прафілактычнымі мерамі, бо папярэджаны — значыць, абаронены.

Прочитано 46 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.