Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 21 Ноябрь 2023 08:32

У Бабруйскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне камісіі па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў

Пасяджэнне конкурснай камісіі па фарміраванні рэзерву кадраў на кіруючыя пасады, перспектыўнага кадравага рэзерву Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта прайшло 20 лістапада. Удзел у яго рабоце прынялі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі і галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйнага забеспячэння, работы з органамі мясцовага кіравання і самакіравання галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Ірына Давыдзенка.

— Весці мэтанакіраваную і сістэмную работу, пачынаючы ад этапу фарміравання рэзерву і заканчваючы пытаннямі расстаноўкі падрыхтаваных да ўпраўленчай дзейнасці кадраў — надзвычай важна, — адзначыла Ірына Давыдзенка. — І гэта тым болей актуальна на сучасным этапе: ад людзей, якія ўзначаляць структуры і аддзелы патрабуецца не толькі досвед у той ці іншай кампетэнцыі, але і гатоўнасць да атрымання новых ведаў, і актыўная грамадзянская пазіцыя.

Падчас пасяджэння члены камісіі азнаёміліся з дакументамі, абмеркавалі кандыдатуры для ўключэння ў рэзерв кіруючых кадраў і перспектыўны кадравы рэзерв. Асобы, рэкамендаваныя да ўключэння ў рэзерв кадраў, адказалі на пытанні адносна перспектыў далейшага кар’ернага росту, работы на кіруючай пасадзе.

 

Прочитано 86 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.