Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 09 Ноябрь 2023 11:56

У раёне падымаюць зябліва

Пасля завяршэння асноўных уборачных работ — на полі на гэтую пару застаюцца толькі рэшткі кукурузы — у раённых сельгасарганізацыях актыўна заняліся падняццем зябліва.

Восеньскае ворыва, па стане на раніцу ўчарашняга дня, праведзена на плошчы 3685 гектараў або 33% ад плану. Больш астатніх зябліва паднята ў СВК «Гігант» — 65% ад патрэбы, другі па велічыні паказчык у ААТ «Міхалёўская Ніва» — 35%.

Што да кукурузы, то яе засталося ўбраць, ці лепей сказаць — завяршыць уборку, выключна на зерневыя мэты. Клінок убранага на ўчарашнюю раніцу складаў 1679 гектараў ці 85% ад плану. Намалочана 15 200 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 90 ц/га.

Найбольшая ўраджайнасць кукурузы на зерне адзначана ў ААТ «Неўскі-Агра» — 136 ц/га, другі па велічыні паказчык у ААТ «Саўгас Кісялевічы» — 125 ц/га. Вышэй за сотню ўраджайнасць таксама ў СВК «Гігант» — 103 ц/га.

Прочитано 69 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.