Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 01 Ноябрь 2023 11:47

У Бабруйскім раёне падвялі вынікі акцыі “За бяспеку — разам!”

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе раёна доўжылася з 16 кастрычніка да 1 лістапада.

На нарадзе па падвядзенні вынікаў акцыі, якая адбылася ў аўторак з удзелам намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяны Варанко, намеснік начальніка Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Шарснёў як прадстаўнік ведамства, у чыёй ролі каардынаваць прафілактычную работу, засяродзіў увагу на сітуацыі з пажарамі ў раёне за перыяд з пачатку года, адзначыў станоўчыя моманты сумеснай з зацікаўленымі службамі работы, а разам і тое, што патрабуе далейшай увагі суб’ектаў прафілактыкі: гаррайаддзела па НС, РАУС, упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама, сельвыканкамаў і інш.  

— Усяго ў межах акцыі суб’ектамі прафілактыкі было наведана звыш паўтары тысячы домаўладанняў. З вяскоўцамі была праведзена інфармацыйна-тлумачальная работа. Домаўладанні, у асноўным катэгарыраваных грамадзян, дзе пражываюць дзеці, інваліды, самотныя састарэлыя, сем’і ў сацыяльна небяспечным становішчы, абследаваны на прадмет спраўнасці пячнога ацяплення, электраправодкі, электрапрыбораў, наяўнасці і функцыянавання АПА. Выяўленыя парушэнні жыльцамі ў асноўным ліквідаваны, тыя, пазбаўленне ад якіх — справа не аднаго дня, узяты на кантроль. Такім чынам можна сказаць, што дадзеная акцыя актывізавала частку нашых сяльчан на падрыхтоўку да зімы, — адзначыла Таццяна Варанко. 

Зрэшты, кантрольна-прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэжанне пажараў і гібелі людзей ад іх, акцыяй “За бяспеку — разам!” не абмяжуюцца. З 1 лістапада ў краіне, у тым ліку нашым раёне, у гэтых мэтах пачынае дзейнічаць месячнік.

У гэтай сувязі Бабруйскі гаррайаддзел па НС і ўсе службы прафілактыкі заклікаюць сяльчан — у асаблівасці тых, каму ўказана на наяўнасць хібаў у забеспячэнні ўласнай бяспекі і хто не адрэагаваў на патрабаванні ад іх пазбавіцца (гэта нязначная частка гаспадароў) — сур’ёзна паставіцца да вырашэння праблемы. Тым болей што за грэбаванне дадзеных патрабаванняў магчыма прымяненне, як заўважыў Павел Шарснёў,  у тым ліку мер адміністрацыйнага ўздзеяння.

Трыбуна працы

Прочитано 90 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.