Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 13 Октябрь 2023 08:45

Малочнага статку пабольшала

Па стане на 1 кастрычніка (дадзеныя Бабруйскага райсельгасхарчу) у раёне налічвалася 25 813 галоў буйной рагатай жывёлы ці 106,7% да адпаведнага перыяду папярэдняга года. Пры гэтым, найбольшы прырост БРЖ (+ 716 галоў) адзначаны ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі». У гэтай жа сельгасарганізацыі найбольш «прыраслі» і па дойным статку (+60 галоў) — у раёне на 1 кастрычніка ён склаў 8510 галоў.

Што да вытворчасці малака, то яна за студзень-кастрычнік у цэлым па раёне павялічылася да аналагічнага перыяду 2022 года на 4,3% і склала 31 342 тоны. У тым ліку за верасень вытворчасць склала 3306,2 тоны (тэмп росту — 106,8%).

Удой на адну карову за 9 месяцаў атрыманы ў раёне ў памеры 3690 кг, што на 203 кг болей, чым за 9 месяцаў мінулага года. Пры гэтым найбольшая прадуктыўнасць статку дасягнута ў філіяле «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод ТДіА» (5749 кг).

Рэалізацыя малака за 9 месяцаў у цэлым па раёне ўзрасла на 5% — да 28 654,4 тоны.

Вырошчванне буйной рагатай жывёлы ў студзені-верасні склала 3076,9 тоны (тэмп рочту 119,7%). Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме склалі 638 грам, што на 64 г болей, чым за адпаведны перыяд папярэдняга года. У ААТ «Саўгас Кісялевічы» прывагі атрыманы звыш 700 грам (773 г).

Прочитано 37 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.