Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 11 Октябрь 2023 17:15

Работнікі культуры Бабруйскага раёна адзначылі прафесійнае свята

Сёння ў раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстасць, прысвечаная прафесійнаму святу людзей, чые прызванне — ствараць свята для іншых. Павіншаваць цяперашніх і колішніх работнікаў культуры, падзякаваць ім за працу, адзначыць узнагародамі лепшых з лепшых творцаў галіны прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, прафсаюза, грамадскіх арганізацый, сябры і родныя.

Дзякуючы людзям, якія радуюць жыхароў раёна запамінальнымі мерапрыемствамі, захоўваюць спадчыну роднага краю, прывіваюць любоў да кнігі, намеснік старшыні Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Зінаіда Трубачка, прыгадаўшы і сваю “культурную” маладосць — актыўнае наведванне ў школьныя гады сельскай клубнай установы, пажадала работнікам культуры заставацца такімі ж натхнёнымі і крэатыўнымі, здароўя, поспехаў і дабрабыту.

Шчырыя словы прызнання за нестамляльную працу, высакароднасць справы, якой займаюцца, добрасумленнасць і прафесіяналізм, з якім работнікі культуры раёна падыходзяць да сваіх абавязкаў, выказалі таксама загадчык сектара культуры Бабруйскага райвыканкама Аляксей Хамічонак, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Алеся Стэльмак, намеснік старшыні Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Надзея Дудаль, кіраўнікі структурных падраздзяленняў сектара культуры, галіновага прафсаюза. Разам з віншаваннямі і падзякай уручылі работнікам культуры, чыя праца прызнана найбольш паспяховай, актывістам грамадскага і прафсаюзнага руху ганаровыя граматы, лісты ўдзячнасці, падарункавыя сертыфікаты.

Не абыйшлі на ўрачыстасці моладзь — маладыя спецыялісты сектара культуры былі актыўнымі ўдзельнікамі свята. Тое, што ў галіну ўліваюцца новыя прафесійна адукаваныя кадры, дае падставу разлічваць, што багатая культурная спадчына Прыбярэзінскага краю будзе захавана і перададзена ў спадчыну нашчадкам. Шмат цёплых слоў таксама было адрасавана ветэранам галіны — тым, ад каго перанялі цяперашнія работнікі культуры эстафету дарыць людзям радасць.

І ўжо сапраўды цудоўную праграму, у пацверджанне сказаных пра іх слоў, падаравалі гасцям віноўнікі свята. Песні і танцы, якія выконвалі, былі найлепшым доказам таго, што ў раённай культуры працуюць таленавітыя, апантаныя справай, улюбёныя ў прафесію творцы.  

 

 

Прочитано 118 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.