Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 11 Октябрь 2023 10:52

Палявыя работы працягваюцца

На гэтую пару яны прадстаўлены традыцыйнымі справамі: сяўбой азімай збажыны, уборкай кукурузы на сілас і зерне, капаннем бульбы. Многія з работ падыходзяць да завяршэння, іншыя — у разгары.

Апошняе якраз-такі датычыцца ўборкі кукурузы на зерне. Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, на раніцу ўчарашняга дня на зерневыя мэты кукурузы было ўбрана 657 га або 32% ад патрэбы. Намалочана 5737 т зерня пры сярэдняй ураджайнасці 87 ц/га. Калі аналізаваць у разрэзе гаспадарак, то найвышэйшая ўраджайнасць зерня дасягнута калектывам СВК «Гігант» — 124 ц/га. Другі па велічыні паказчык — у ААТ «Саўгас Кісялевічы» (115 ц/га), трэці — у ААТ «Неўскі-Агра» (100 ц/га), вышэй за сярэднераённы — таксама ў ААТ «Міхалёўская Ніва» (88 ц/га).

На сілас кукуруза ўбрана з плошчы 4086 га (69% ад неабходнага). Нарыхтавана больш за 113 000 тон сіласу ці 100% ад запланаванага, і гэтая работа працягваецца. Ураджайнасць зялёнай масы ў сэрэднім па раёне складае 330 ц/га. Аднак у разрэзе сельсгасарганізацый паказчык розніцца. У «Гіганце», да прыкладу, з аднаго круга ўзялі 473 ц, у «Міхалёўскай Ніве» і «Саўгасе Кісялевічы» — па 380.

Сяўба азімых — у стадыі завяршэння. Пасеяна 8500 гектараў з плану ў 10 000 га.

На фінішы і капанне бульбы — убрана 400 гектараў з пасаджаных 488. Накапана 16 533 тоны клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 413 ц/га. У СВК «Гігант», дзе пад культуру было занята 460 гектараў, ураджайнасць атрымалі і таго большую — 425 ц/га.

Прочитано 58 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.