Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 04 Октябрь 2023 13:54

Не дае заспакоіцца восень

Работы на палях раёна працягваюцца. Тое, што вырошчвалі на працягу года, укладваючы працу і грошы, без сумневу, павінна быць якасна сабрана і пакладзена ў засекі, іншае пастаўлена дзяржаве ў лік дзяржзаказу. Яшчэ адзін вялікі клопат гэтай пары — сяўба, закладка ўраджаю будучага года.

Па дадзеных райсельгасхарчу, на раніцу ўчарашняга дня ў раёне пасеяна 7525 гектараў або 75% ад плану. У СВК «Гігант» сяўба азімых завершана.

Актыўна працягваецца ўборка кукурузы на сілас. Убрана 3653 гектары (54% ад патрэбы), нарыхтавана каля 98 000 тон сіласу пры сярэдняй ураджайнасці зялёнай масы 320 ц/га.

Ужо прыступілі і да ўборкі кукурузы на зерне. Убрана 344 гектары ці 28% ад неабходнага, намалочана 2598 тон. Сярэдняя ўраджайнасць зерня — 75 ц/га. Пры гэтым у «Гіганце» з аднаго круга бяруць па 108 ц, у ААТ «Саўгас Кісялевічы» — па 90 ц, у ААТ «Міхалёўская Ніва» — па 78 ц.

Грэчку ў сельгасарганізацыях Бабруйшчыны цалкам убралі, намалаціўшы 734 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 14 ц/га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці дасягнуты ў ААТ «Неўскі-Агра» — 24 ц/га, другі па велічыні паказчык — у СВК «Гігант» (22 ц/га).

Падыходзіць да завяршэння капанне бульбы — ураджай радуе. На гэтую пару ў раёне ўбрана 343 гектары бульбяных палёў або 70% ад плану. Накапана звыш 13 000 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 396 ц/га.

Прочитано 118 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.