Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 29 Сентябрь 2023 16:41

Дэпутаты абмеркавалі надзённыя пытанні

Чарговая сесія Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання працавала ў райвыканкаме сёння. Удзел у яе рабоце прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Сухадольскі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко. Узначаліла работу сесіі намеснiк старшыні райсавета дэпутатаў Зінаіда Трубачка. 

Усяго на абмеркаванне сесіі было вынесена 17 пытанняў. Сярод асноўных — “Аб стане пажарнай бяспекі і мерах, якія прымаюцца, па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх на тэрыторыі Бабруйскага раёна”.

Даклад па гэтай тэме зрабіў першы намеснік начальніка гаррайаддзела па НС Павел Шарснёў. Засяродзіўшы ўвагу на тым, што на пажарах з пачатку года загінула тры жыхары раёна, прадстаўнік ГРАНС у ліку асноўнай прычыны трагедый назваў неасцярожнае абыходжанне з агнём, нецвярозы стан ахвяр агню. Папярэдзіць трагедыі, як ён адзначыў, маглі б аўтаномныя пажарныя  апавяшчальнікі, аднак намер іх усталяваць узнік далёка не ў кожнага вяскоўца. Зачастую АПА ў доме маецца, але не ў працоўным стане — патрабуецца замена батарэйкі. Падчас маніторынгаў, якія пажарная служба двойчы на год праводзіць, работнікі міністэрства па НС праблему няспраўнасці апавяшчальнікаў выпраўляюць. Але добра было б, па словах дакладчыка, каб да абследавання жылля самотных пажылых людзей на прадмет спраўнасці ў іх домаўладаннях АПА падключылася і актыўная частка моладзі — валанцёры раённай арганізацыі “БРСМ”. Выйсці да яе з гэтай прапановай дэпутаты пагадзіліся, між тым, як заўважыў кіраўнік раёна, і самім работнікам ГРАНС варта гэтую сітуацыю трымаць на кантролі, своечасова даводзіць аб пытаннях, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння, зацікаўленым службам. “Жыццё чалавека — найвялікшая каштоўнасць, і нам разам варта рабіць усё неабходнае, каб яго захаваць”, — канстатаваў Аляксандр Сухадольскі.

Дэпутаты далі згоду на ўнясенне змен у шэраг раней зацверджаных сесіяй райсавета дэпутатаў рашэнняў, у тым ліку на пераразмеркаванне раённага бюджэту, узгаднілі праект герба і сцяга Бабруйскага раёна, абмеркаванне якіх вялося грамадскасцю на працягу не аднаго месяца, зацвердзілі рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021-2025 гады, а таксама іншыя рашэнні райсавета дэпутатау, накіраваныя на далейшае развіццё Прыбярэзінскага краю.   

Таксама ў гэты дзень адбылося пасяджэнне прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў. Падчас яго было абмеркавана два пытанні: “Аб стане вытворчага траўматызму, выкананні заканадаўства аб працы і ахове працы ў арганізацыях Бабруйскага раёна” і “Аб развіцці агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 вучэбным годзе”. Па кожным прыняты станоўчыя рашэнні.

Прочитано 88 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.