Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 29 Сентябрь 2023 14:49

Фармалізм у пытаннях прафілактыкі АЧС недапушчальны

Акцэнт на гэта зрабіў першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў падчас чарговага пасяджэння штаба раённай камісіі па папярэджанні афрыканскай чумы свіней і птушынага грыпу на тэрыторыі раёна.

Мерапрыемства прайшло ў пабудове выканаўчага камітэта ўчора, 28 верасня. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі райсельгасхарчу, зацікаўленых службаў Бабруйшчыны, кіраўнікі і галоўныя зааветспецыялісты сельгасарганізацый, дзе займаюцца свінагадоўляй і птушкаводствам.

Пасля заслухоўвання справаздачы галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна Максіма Харытонава адносна ветэпідсітуацыі ў раёне (яна застаецца спакойнай) члены пасяджэння “прайшліся” па ўсіх раней выдадзеных прадпісаннях. У дачыненні апавяшчэння насельніцтва захоўваць  насцярожанасць на гэты конт Аляксей Жураўлёў заўважыў, што аднаго толькі папярэджання праз СМІ — прафілактычная інфармацыя ў бягучым месяцы апублікавана ў газеце і на сайце выдання “Трыбуна працы”, на сайце райвыканкама — недастаткова. “Ветэрынарнай і іншым зацікаўленым службам неабходна працягнуць практыку маніторынгу падворкаў жыхароў раёна на прадмет забароны ўтрымання свіней у буфернай (5 кіламетраў ад аб’екта свінагадоўлі) зоне і алгарытму дзеянняў вяскоўцаў у выпадку падазрэння ў жывёлы небяспечных інфекцый”, — адзначыў ён.

Была засяроджана ўвага на такіх актуальных пытаннях, як маніторынг корму, што набываецца сельгаспрадпрыемствамі для свіней і птушкі, а таксама камбікармоў, які прапаноўвае да рэалізацыі рынак г. Бабруйска; рэгуляванне папуляцыі дзіка ў навакольных лясах: гэтая жывёла лічыцца асноўным пераносчыкам  АЧС; на актывізацыі прадпісаных прафілактычных работ на ЗАТ “Птушкафабрыка Вішнёўка”; на больш жорсткім падыходзе да выканання патрабаванняў бяспечнага вырошчвання свіней і птушкі з боку санітарнай службы і іншых. 

Эканамічныя наступствы і афрыканскай чумы свіней, і птушынага грыпу — невымерныя. Таму ўсё, што прадпісана кантралюючымі службамі па іх папярэджанні, безагаворачна павінна ў кароткі тэрмін выконвацца. Што датычыцца прадпрыемстваў, дзе займаюцца свінагадоўляй і птушкаводствам, то там, як было адзначана, павінна весціся сістэмная работа ў гэтым плане.  

Прочитано 97 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.