Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 07 Сентябрь 2023 10:15

У СВК “Гігант” капаюць бульбу — ураджай радуе

Пад стратэгічна значную для гаспадаркі расліну сёлета занята 460 гектараў — пераважная частка ад агульнараённага клінка. Сярэдняя ўра­джайнасць на гэтую пару — каля 400 цэнтнераў з гектара.

— Пачалі капанне з ўчастка, што ва ўрочышчы, якое завем, магазін Кухенька. Тут 82 гектары, гатунак Рэд Скарлет галандскай селекцыі, першай рэпрадукцыі, — расказаў начальнік вытворчага ўчастка №1 Ула­дзімір Лысянкоў.

Якім быць ураджаю, па словах спецыяліста, залежыць ад выканання тэхналагічных патрабаванняў да вырошчвання расліны і надвор’я. І таго, як тэхналагічна правільна паўздзейнічаць на адметнасці нябеснай канцылярыі. Дзеля таго каб мінімізаваць наступствы паўтарамесячнай засухі, у гаспадарцы, як ён адзначыў, былі своечасова прадпрыняты адпаведныя меры, сказаўся і сур’ёзны падыход да планавання расліны.

— Пасадзіць бульбу на гэтым участку спланавалі загадзя. Раслінай-папярэднікам тут была кукуруза, пад якую ўнесена да 100 тон арганічных угнаенняў. Улічылі, што на другі год уздзеяння арганіка дае максімальны эфект. Плюс да таго гатунак Рэд Скарлет сам па сабе высокаўраджайны. У перыяд росту своечасова былі праведзены хімапрацоўкі ад пустазелля і хвароб. Пры пасадцы апрацавалі ад каларадскага жука і палачніка. Выканалі ўсе тэхналагічныя патрабаванні, таму засуха не паўплывала.

Рэд Скарлет — не адзіны сорт, які вырошчва­юць у “Гіганце”. Ёсць яшчэ бульба гатункаў Каралева Ганна і Брыз. Апошні — беларускай селекцыі і, як заўважыў Уладзімір Лысянкоў, не меней, а то і болей ураджайны — да пачатку капання кожны ўчастак абследавалі.

Пачаўшы ўборку з першага поля, перапынак, каб перайсці на другое, рабіць не збіраюцца — бу­дуць толькі нарошчваць тэхнічныя магутнасці. Да бульбаўборачнай тэхнікі пад кіраваннем Віктара Балыкі (памочнік Фёдар Новікаў) далучыцца яшчэ тры адзінкі. Адпаведна павялічыцца і колькасць МАЗаў-перавозчыкаў клубняў. У чацвер на гэтай рабоце былі задзейнічаны вадзіцелі Валерый Шавялёў і Сяргей Педан.

З поля ўраджай дастаўляецца ў бульбасховішча, аб’ёмы якога — 20 тысяч тон клубняў. Перш чым пакласці на захаванне, бульбу сартуюць. У першыя дні капання выкарыстоўвалася адна лінія. Пры неабходнасці — падключаць другую.

— Сартуем традыцыйна на тры фракцыі: буйную харчовую, насенную і дробную, — падзяліўся Дзмітрый Шапялевіч, які не першы год загадвае бульбасховішчам сельгаспрадпрыемства. — Дробныя клубні яшчэ раз перабярэм і дадаткова рассартуем: на корм жывёле і на прамперапрацоўку. Як заўжды, высокія патрабаванні да харчовай: дэфармаваныя клубні, нестандартнай формы, пазелянелыя — хоць іх і няшмат, абавязкова адсартоўваем. Ён, як іншыя спецыялісты, адзначае высокую ўра­джайнасць бульбяных палёў і якасць клубняў.

Ад валу, закладзенага на харчовыя мэты, у СВК чакаюць сёлета выхад 75-80% таварнай бульбы. ­

Віктар Балыка

Сяргей Педан

Уладзімір Лысянкоў

 

Прочитано 108 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.