Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 06 Сентябрь 2023 10:52

На палях раёна: сяўба, уборка, нарыхтоўка

Па шматлікасці відаў сельгасработ з вераснёўскай парой мала якая паспрачаецца: трэба і звозіць салому, і закладваць новы ўраджай збажыны, рыхтаваць глебу пад азімыя, убіраць кукурузу, капаць бульбу, клапаціцца пра зімоўку жывёлы...

Расставіць прыярытэты, наладзіць працэс на кожным участку дазваляе высокая арганізацыя работ у калектывах, садзеянне райсельгасхарчу, дзякуючы чаму і забяспечваецца своечасовасць уборачных і іншых работ.

Па стане на ўчарашні дзень, па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, кукуруза на сілас і зялёны корм убрана ў раёне на плошчы 829 га або 12% ад патрэбы. Нарыхтавана звыш 23 000 т сіласу ці 23% ад задання. Найбольшы выхад зялёнай масы з аднаго гектара атрыманы ў СВК «Гігант» — 460 ц. Другі па велічыні паказчык у ААТ «Неўскі-Агра» — 361 ц, трэці — у ААТ «Саўгас Кісялевічы» (356 ц).

Бульбы ў раёне пасаджана 488 га, з іх убрана 61 га, накапана 2155 т клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 353 ц/га. У СВК «Гігант» (да ўборкі належыць 460 га) — 364 ц/га.

Што да азімай збажыны, то яе ў раёне пасеяна: на зерне — 740 га ці 8% ад плану, на зялёны корм — 673 га (39%), і гэтая работа працягваецца. Адначасова ў гаспадарках актыўна рыхтуюць глебу пад сяўбу, займаюцца звозкай саломы.

Прочитано 61 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.