Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 31 Август 2023 16:55

Алеся Стэльмак — пра новы навучальны год, падрыхтоўку ўстаноў адукацыі і зменах, якія чакаюць школьнікаў

Заўтра школьнікі раёна прыступяць да засваення вучэбных прадметаў у новым навучальным годзе. Каб працэс навучання быў зладжаным, а ўмовы знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі камфортнымі і бяспечнымі, звычайна рупяцца шматлікія службы і непасрэдна аддзел па адукацыі Бабруйскага райвыканкама. Якая работа ў гэтым плане праведзена сёлета, мы пацікавіліся ў начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Алесі Стэльмак.

— Алеся Сяргееўна, ці чакаюцца змены ў структуры адукацыйнай сеткі раёна?
— Змен няма, структура адукацыйнай сеткі раёна захавана. У 2023/2024 навучальным годзе адукацыя раёна будзе прадстаўлена 24 установамі. З іх 13 — агульнай сярэдняй адукацыі, 6 — дашкольнай, а таксама дзяржаўная вучэбна-метадычная ўстанова “Бабруйскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна”, дзяржаўныя ўстановы адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Бабруйскага раёна”, “Бабруйскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”, “Аздараўленчы лагер “Бабраня-2010”.

— Колькі дзяцей плануецца ахапіць адукацыйным працэсам?
— Адукацыйным працэсам у раёне будзе ахоплена 1557 дзяцей, у тым ліку 1213 навучэнцаў і 344 выхаванцы.

— Ці дастаткова педагагічных кадраў і ці заступіць на працоўнае месца моладзь? Маю на ўвазе маладых спецыялістаў, для каго сёлетні навучальні год стане першым у працоўнай біяграфіі.
— Педагагічнымі кадрамі раён укамплектаваны. Адукацыйны працэс ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі забяспечваюць 229 чалавек, ва ўстановах, якія рэалізуюць праграму дашкольнай адукацыі — 37. Прыйшло 14 маладых спецыялістаў, з якіх 8 навучаліся па мэтавым накіраванні. І гэта большыя лічбы, чым у папярэднім навучальным годзе, калі ў раён прыбылі 7 маладых спецыялістаў (4 — па мэтавым накіраванні).

— Што ўжо зроблена і што прадпрымаецца ў гэтыя дні для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі?
— Аддзелам па адукацыі, Цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Бабруйскага раёна, непасрэдна ўстановамі адукацыі на працягу года выконваюцца мерапрыемствы, накіраваныя як на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, так і на забеспячэнне бяспечнай эксплуатацыі, падтрымкі ў належным санітарна-тэхнічным і эстэтычным стане ўстаноў адукацыі. Ход падрыхтоўкі да новага навучальнага года і да работы ў восеньска-зімовы перыяд кантралюе створаная распараджэннем старшыні райвыканкама камісія па праверцы гатоўнасці ўстаноў адукацыі, у складзе якой — прадстаўнікі райвыканкама, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў. Камісія вывучала падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года па розных накірунках: умацаванне і развіццё матэрыяльнай базы, падрыхтоўка да восеньска-зімовага перыяду, падрыхтоўка харчблокаў, выкананне правілаў аховы працы, пажарнай бяспекі, санітарна-гігіенічных нормаў, падрыхтоўка спартыўнай базы, добраўпарадкаванне тэрыторый. Па стане на 18 жніўня падпісана 13 сертыфікатаў (100 працэнтаў) гатоўнасці школ і сертыфікат дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА “Бабруйскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”. На падрыхтоўку ўстаноў сёлета былі прадугледжаны немалыя бюджэтныя асігнаванні, а таксама сродкі школ ад дзейнасці, якая прыно­сіць прыбытак.

— Нашым чытачам, упэўнена, будзе цікава пачуць, якія дакладна работы праведзены?
— У 2023 годзе выкананы капітальны рамонт з мадэрнізацыяй Каменскай сярэдняй школы ў рамках праекта “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь”. У рамках цякучага рамонту там жа адрамантаваны калідор 2-га паверха і вестыбюль 1-га паверха, набыта і ўсталявана санітарна-тэхнічнае абсталяванне. Падчас падрыхтоўкі ўстаноў да навучальнага года адрамантавана накрыццё Бортнікаўскай і Міхалёўскай сярэдніх школ, часткова фасад, вадасцёкавая сістэма, падшыўка накрыцця дзіцячага садка аг. Кавалі, заменена накрыццё падлогі ў вучэбных кабінетах Брожскай і Хімоўскай СШ. У кабінетах Ленінскай і Варатынскай школ усталяваны жалюзі. У двух кабінетах Осаўскай БШ, Міхалёўскай і Хімоўскай сярэдніх школ заменены аконныя блокі. У Брожскай СШ праведзена замена свяцільняў, у Варатынскай школе і дзіцячым садку аграгарадка — частковы рамонт агароджы. У Бортнікаўскай, Брожскай, Варатынскай, Глушанскай, Гарбацэвіцкай, Ленінскай і Туркоўскай школах выкананы рамонты вучнёўскай мэблі. І гэта далёка не поўны пералік мерапрыемстваў, праведзеных ва ўстановах адукацыі ў мэтах падрыхтоўкі да навучальнага года.

— Асобна хацелася б запытацца пра харчаванне школьнікаў. Ці будзе мець працяг эксперымент, праведзены ў шэрагу школ краіны?
— Эксперымент праводзіўся з 19 снежня 2022 г. па 31 мая 2023 г. У ім удзельнічала 21 установа адукацыі краіны. Мэта — апрабацыя новых тэхналогій і прынцыпаў арганізацыі школьнага харчавання. Як вынік — з 1 верасня на новыя прынцыпы арганізацыі школьнага харчавання пераходзіць 7 раённых школ, да 1 верасня 2024 года плануецца перавод астатніх. Матэрыяльна-тэхнічная база харчблокаў дазваляе гэта зрабіць. Тым болей што ў ліпені мы набылі 2 адзінкі халадзільнага абсталявання для Глушанскай і Цялушскай СШ, рэзку для агародніны — для Ленінскай СШ. У 4-м квартале пры наяўнасці фінансавых сродкаў плануем набыць посудамыйную машыну для Хімоўскай СШ і электраскавараду для Брожскай.

— Як абстаяць справы са спартыўнай гаспадаркай устаноў адукацыі? Для вясковых дзяцей гэта асабліва актуальна.
— Спартыўнай базе нададзена вялікая ўвага. Прыведзены ў належны стан школьныя стадыёны, спартыўныя ўзвядзенні і іншыя элементы спартыўнай інфраструктуры. У прыватнасці, выкананы цякучы рамонт спартыўных залаў, абсталявання і металічных канструкцый гімнастычных гарадкоў, добраўпарадкаванне школьных стадыёнаў і прылягаючай тэрыторыі, абноўлены разметкі на спартыўных пляцоўках усіх тыпаў. Асабліва значная работа праведзена ў Глушанскай СШ. Хоць забеспячэнне ўстаноў адукацыі спартыўным інвентаром складае 100 працэнтаў, ставім сабе за мэту абнавіць яго.

— Наколькі арганізаваны падвоз навучэнцаў?
— Для гэтых мэт у нас маецца 11 школьных аўтобусаў, з якіх адзін новы (у Цялушскай СШ), і 1 рэзервовы — на выпадак рамонту. Школьныя аўтобусы абсталяваны відэарэгістратарамі, застрахаваны і двойчы на год праходзяць тэхнічны агляд.

— Пытанне пра адзіную школьную форму. Ці будзе яна ўведзена ў раёне?
— З новага вучэбнага года ў раённых установах адукацыі будзе ўведзена адзіная школьная форма. Інфармаванне бацькоў на гэты конт вялося на працягу года. Абмеркавалі пытанне і на агуль­нашкольных бацькоўскіх сходах. Бацькам і дзецям былі прапанаваны мадэлі формы беларускіх вытворцаў. Праведзена анкетаванне з навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі па пытанні выбару мадэляў і каляровай гамы. Інфармацыя, да якога выніку прыйшлі, маецца на афіцыйных сайтах устаноў адукацыі, а таксама ў бацькоўскіх групах, створаных у “Вайбер”, “Тэлеграм”.

— Бяспека дзяцей. Наколькі яна забяспечана ў раённых установах адукацыі?
— Здароўе і жыццё дзяцей — самае галоўнае, таму і меры па іх захаванні прадпрымаюцца самыя сур’ёзныя. У ліпені, згодна з графікам на 2021-2025 г. г., праведзена абследаванне Міхалёўскай, Цялушскай, Бортнікаўскай і Гарбацэвіцкай сярэдніх школ. Збудаванні прызнаны прыгоднымі для далейшай эксплуатацыі па прызначэнні. Для забеспячэння выканання патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы ўстановы адукацыі абсталяваны сучаснымі сістэмамі пажаратушэння, сістэмай апавяшчэння людзей пра пажар і сістэмай аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Супрацьпажарны інвентар, пярвічныя сродкі пажаратушэння, сістэмы водазабеспячэння, вентыляцыі, пажарныя краны, электраабсталяванне — спраўныя. Пры гэтым у мэтах узмацнення пажарнай бяспекі набыта 30 самаратавальнікаў. Ва ўсіх установах адукацыі маюцца кнопкі трывожнай сігналізацыі, у 9 установах усталяваны сістэмы відэаназірання. Арганізавана работа па выкананні прапускнога рэжыму, прыняты меры па недапушчэнні ў пабудовы і на тэрыторыю ўстаноў адукацыі старонніх людзей. Тэрыторыі агароджаны, вароты пастаянна зачынены, уезд на тэрыторыю дазволены толькі спецыялізаванаму транспарту. Дахі, падвалы, дапаможныя памяшканні пастаянна зачынены.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА

Прочитано 99 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.