Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 31 Август 2023 14:28

На адной хвалі з моладдзю. Дыялог маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна адбыўся на Бабруйшчыне

“Адзінства. Маладосць. Прафесіяналізм” — пад такой назвай адбыўся сёння адкрыты дыялог кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі. Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў Бабруйскага райвыканкама на чале са старшынёй Аляксандрам Сухадольскім, прадстаўнікі раённых службаў, грамадскіх арганізацый. На сустрэчу з моладдзю прыйшоў і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко.

Адкрыты дыялог дазволіў юнакам і дзяўчатам, чыім першым працоўным месцам стала Бабруйшчына, падрабязна даведацца пра свае гарантыі ў якасці маладога спецыяліста, пра перспектывы кар’ернага росту, пачуць адказы на хвалюючыя пытанні і проста пазнаёміцца адзін з адным, падзяліцца ўражаннямі ад сустрэчы з калектывамі.

І старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, і іншыя, каму адрасаваліся пытанні, шчыра падзяліліся з моладдзю сваімі ўражаннямі ад выбару прафесіі і першага працоўнага месца, пажадалі маладым людзям быць ініцыятыўнымі, крэатыўнымі, не баяцца перашкод на шляху да прафесійнага росту. Не заставацца сам на сам з праблемамі, калі раптам узнікнуць. У раёне нацэлены на стварэнне камфортных умоў працы і пражывання новым працаўнікам — для вырашэння пытанняў існуе шырокая сетка створаных магчымасцяў. Гатовы падтрымаць любую добрую, накіраваную на памнажэнне дабрабыту раёна і краіны ініцыятыву з боку маладых. 

Падрабязнасці чытайце у наступным нымары “раёнкі”, а пакуль — наш вялікі фотарэпартаж з мерапрыемства.

 

Прочитано 148 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.