Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 31 Август 2023 12:49

Бабруйшчына ўключылася ва ўборку кукурузы

Надыйшоў час уборкі кукурузы. У раёне, і ў прыватнасці ААТ “Неўскі-Агра”, расліна заслугоўвае таго, каб адпавядаць сваёй велічнай назве — каралева палёў. Высокая, з моцным зялёным сцяблом, сакавітымі пачаткамі, некалі выключна паўднёвая расліна на Бабруйшчыне сёння займае без малога 8000 гектараў і прэтэндуе на званне адной з найбольш запатрабаваных кармавых. План на ўраджай кукурузы амбіцыйны — нарыхтаваць аднаго толькі сіласу звыш 100 тысяч тон.

У ААТ “Неўскі-Агра” задачу паставілі, як лічаць, вырашальную — закласці 17 000 тон травянога корму і ўжо з мінулага тыдня ўзяліся яе вырашаць.

— Сямнаццаць тысяч — гэта наш план. Будзе болей, пакладзем болей, — разважае дырэктар ААТ “Неўскі-Агра” Міхаіл Стрыжэўскі. — Кукуруза стаіць прыгожая, ураджайнасць зялёнай масы дае 300-350 цэнтнераў з гектара. Калі надвор’е паспрыяе, корму пакладзем у дастатку.

Усяго да ўборкі ў сельгаспрадпрыемстве належыць 1000 гектараў на сілас і 200 га — на зерне. Да работы падключаны лепшыя працоўныя кадры — правераныя гадамі і вытворчымі паказчыкамі механізатары і вадзіцелі. Непасрэдна за камбайнам працуе добравядомы ў раёне механізатар-перадавік Іван Макееў. На перавозцы зялёнай масы ў розныя дні задзейнічаны дасведчаныя ў земляробчай справе, вопытныя працаўнікі: Фёдар Дзяменцьеў, Андрэй Мяцеліца, Іван Дзешкавец, Юрый Канаплёў, Ула­дзімір Міхайлоўскі, Васіль Кушавараў, Аляксандр Кушавараў, Аляксей Акуліч, двухтысячнік на перавозцы зерня збажыны Мікалай Крусір ды іншыя. На закладцы сіласнай траншэі на малочна-таварнай ферме Туркоўская Слабада выдатна спраўляюцца з ускладзенымі абавязкамі брыгадзір паляводчай брыгады Наталля Сяліцкая і вагаўшчыца Людміла Капусціна, на трамбоўцы зялёнай масы — малады спецыяліст з бездакорным стаўленнем да працы Міхаіл Якаўлеў.

— Людзі стараюцца, настрой на працу ва ўсіх — выдатны, а значыць, — пастаўленая задача будзе вырашана, — з удзячнасцю да калектыва заўважыў Міхаіл Стрыжэўскі.

Міхаіл Якаўлеў

Іван Макееў

Юрый Канаплёў

Фёдар Дзяменцьеў

Людміла Капусціна і Наталля Сяліцкая

 

Прочитано 52 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.