Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 30 Август 2023 10:10

Хлябы ўбралі, сеюць новыя

Напружанасць, якой традыцыйна суправаджаецца жніво, з завяршэннем уборкі збажыны і зернебабовых некалькі спала. І сёння мы падводзім вынікі асабліва гарачай пары.

Намалот зерня збожжавых і зернебабовых раслін у цэлым па раёне, па папярэдніх дадзеных, складае 28 631 тоны. Ураджайнасць хлябоў — 26,3 ц/га.

Найбольшы намалот зерня збажыны і зернебабовых дасягнуты ў СВК «Гігант» — 6911 тон. Другі па велічыні паказчык — у ААТ «Неўскі-Агра» (6622 т), трэці — у ААТ «Міхалёўская Ніва» (5999 т).

Першынства па ўраджайнасці традыцыйна ўтрымлівае СВК «Гігант», дзе з аднаго круга ўзялі па 42,4 цэнтнеры. Другой па ўра­джайнасці атрымалася хлебная ніва філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 34 ц/га, трэцяй — ААТ «Міхалёўская Ніва» (30 ц/га). Амаль на ўзроўні сярэднераённага паказчыка ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых у ААТ «Неўскі-Агра» — 26 ц/га.

Ва ўборцы хлябоў было задзейнічана 46 экіпажаў зернеўборачных камбайнаў, у тым ліку 3 — моладзевыя. 8 экіпажаў намалацілі тысячу і болей тон зерня, у тым ліку моладзевы. На рахунку аднаго з экіпажаў (СВК «Гігант») — дзве тысячы тон сабранага ўраджаю.

На перавозцы зерня ад камбайнаў 12 вадзіцеляў прызнаны тысячнікамі, у тым ліку адзін — двухтысячнікам.

Гэтым часам у сельгаспрадпрыемствах раёна займаюцца зборам ураджаю прамежкавых культур. Пасеяўшы азімы рапс, з усёй адказнасцю прыступілі да сяўбы азімай збажыны і актыўна ўзяліся за ўборку кукурузы на сілас. Убрана, па апошніх дадзеных, 251 гектар або 4% ад задання пры сярэдняй ураджайнасці зялёнай масы 281 ц/га, нарыхтавана 7033 тон сіласу.

Прочитано 70 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.