Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 29 Август 2023 16:25

Адукацыя з арыентацыяй на поспех. У Бабруйскім раёне адбылася педагагічная канферэнцыя

Раённая канферэнцыя педагагічных работнікаў на тэму “Прафесіяналізм і грамадзянскасць — аснова стабільнага і ўстойлівага развіцця сістэмы адукацыі Бабруйскага раёна” прайшла сёння. На мерапрыемстве падвялі вынікі папярэдняга навучальнага года, паставілі задачы на новы і ўзнагародзілі людзей, якія дасягнулі высокіх вынікаў у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення.

Узначаліла канферэнцыю начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Стэльмак. Удзел у яе рабоце ўзялі кіраўнікі і педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі, ветэраны педагагічнай працы, маладыя спецыялісты, а таксама ганаровыя госці: работнікі райвыканкама на чале са старшынёй Аляксандрам Сухадольскім, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны педагагічнай працы.  

Падчас канферэнцыі былі падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі за папярэдні навучальны год, пастаўлены задачы на 2023/2024, сярод якіх асноўная — працягнуць работу па паляпшэнні якасці навучання і выхавання праз сучасныя падыходы да гэтага, а таксама ўручаны ўзнагароды калектывам і педагогам, чыя работа прызнана найбольш паспяховай.

 

Прочитано 140 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.