Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 23 Август 2023 09:12

Уборка збажыны і зернебабовых раслін на Бабруйшчыне падыходзіць да завяршэння

Па дадзеных на раніцу ўчарашняга дня, убрана болей за 10 668 гектараў або 92,7% плошчы. Намалочана 28 472 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 26,69 ц/га. У радзе сельгасарганізацый: СВК «Гігант», ААТ «Міхалёўская Ніва» і ААТ «Неўскі-Агра» ўборку хлябоў цалкам завяршылі. Звыш 99% плошчы на ўчарашні дзень было ўбрана ў ААТ «Саўгас Кісялевічы».

Найвышэйшы паказчык ураджайнасці зерня дасягнуты ў «Гіганце» — 42,4 ц/га. Другі па велічыні — у філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» (34 ц/га), трэці — у «Міхалёўскай Ніве» (30 ц/га). На ўзроўні сярэднераённага паказчык ураджайнасці ў ААТ «Неўскі-Агра» — 26 ц/га.

Адначасова з уборачнымі работамі ў гаспадарках займаліся сяўбой азімага рапсу. На сёння расліна пасеяна на плошчы ў 1700 гектараў, што складае 100% ад плану. Вядзецца падрыхтоўка да сяўбы азімай збажыны і да ўборкі кукурузы на сілас. Апошняя, па словах першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Аляксея Жураўлёва, сёлета ўдалася. Гэта дае падставу разлічваць, што неабходныя раёну аб’ёмы сіласу будуць назапашаны. Пакуль жа травяны корм у гаспадарках рыхтуюць з траў другога і трэцяга ўкосаў прамежкавых культур.

Прочитано 75 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.