Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 22 Август 2023 14:41

Прайшло пасяджэнне раённай геральдычнай камісіі

Сёння адбылося пасяджэнне створанай пры Бабруйскім райвыканкаме геральдычнай камісіі, якая разгядзела вынікі грамадскіх абмеркаванняў па пытанні стварэння новых афіцыйных геральдычных сімвалаў Бабруйскага раёна: герба і сцяга. Узначаліла камісію намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко. Удзел у яе рабоце прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко. У складзе геральдычнай камісіі — 9 чалавек, прадстаўнікі розных накірункаў дзейнасці, якія валодаюць экспертным меркаваннем.

Работа па стварэнні новых афіцыйных геральдычных сімвалаў Бабруйскага раёна праводзіцца не  адзін месяц. Каб максімальна ўлічыць пажаданні жыхароў раёна, з 6 чэрвеня да 5 жніўня прайшлі грамадскія абмеркаванні па гэтым пытанні. Папярэдне інфармацыя пра гэта змяшчалася на афіцыйным сайце Бабруйскага райвыканкама, у раённай газеце “Трыбуна працы”. З праектамі герба і сцяга таксама можна было азнаёміцца ў Бабруйскім райвыканкаме.

За час працэдуры грамадскіх абмеркаванняў заяў ад грамадскасці аб неабходнасці правядзення слуханняў і сходаў па тэме не паступіла. Пры гэтым праекты геральдычных сімвалаў былі разгледжаны ў працоўных калектывах раёна і з насельніцтвам па месцы жыхарства падчас Адзінага дня інфармавання 15 чэрвеня. Прапаноў і заўваг не было. За ўвесь час грамадскіх абмеркаванняў у райвыканкам паступіла толькі адно паведамленне ад жыхара г. Мінска, фрылансера, які ўнёс некаторыя прапановы па дапрацоўцы праектаў герба і сцяга. Дадзеныя прапановы і заўвагі былі дасканала вывучаны аўтарамі праектаў: кандыдатам гістарычных навук, сакратаром геральдычнага Савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Марыяй Ялінскай і мастаком герба і сцяга Сяргеем Камейка. Тыя з прапаноў, якія адпавядалі правілам геральдыкі, патрабаванням да іх, былі ўлічаны ў канчатковым варыянце, які сёння і быў вынесены на разгляд раённай камісіі. 

Па выніках пасяджэння камісія прызнала, што грамадскія абмеркаванні ў Бабруйскім раёне адбыліся. Члены камісіі засяродзілі ўвагу на дэталях графічных выяў герба і сцяга, іх апісанні і адобрылі прапанаваныя праекты геральдычных сімвалаў Бабруйскага раёна. 

Наступным крокам стане вынясенне рашэння па стварэнні праектаў герба і сцяга на абмеркаванне дэпутатаў Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў. Калі і сесія райсавета адобрыць прапанаваныя праеты, адпаведны пакет дакументаў будзе накіраваны на ўзгадненне ў Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь для праходжання абавязковай геральдычнай экспертызы.

Прочитано 88 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.