Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 22 Август 2023 08:27

21 жніўня на Бабруйшчыне прывіталі экіпаж-двухтысячнік

2 тысячы тон зерня збажыны і зернебабовых раслін першым у раёне намалаціў экіпаж зернеўборачнага камбайна СВК “Гігант” у складзе старшага камбайнера Алега Вяроўкіна і камбайнера Максіма Быкава.

Павіншаваць механізатараў-перадавікоў на іх працоўнае месца сёння прыехалі першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк, лідар раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК Надзея Дудаль, кіраўнік “Гіганта” Васіль Жук, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Анастасія Гацко.

Дзякуючы хлебаробам за працу, Аляксей Жураўлёў адзначыў неацэнны іх унёсак у справу забеспячэння харчовай бяспекі краіны. Пажадаў Алегу Уладзіміравічу і Максіму Аляксандравічу моцнага здароўя, дабрабыту, сямейнай утульнасці і, вядома ж, новых працоўных дасягненняў на карысць раёна. Надзея Дудаль ад прафсаюза ўручыла камбайнерам-двухтысячнікам Ліст удзячнасці, каштоўныя падарункі і сувенірную прадукцыю. Віталь Сідзюк — Прывітальны адрас з падзякай за працу і пажаданнямі плёну ў далейшым. Словы ўдзячнасці работнікам-перадавікам выказала і кіраўніцтва СВК.

Варта адзначыць, што дадзеная працоўная перамога — не першая на рахунку экіпажа. У мінулым годзе механізатары пераадолелі планку ў тры тысячы тон зерня.

 

Прочитано 84 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.