Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 04 Август 2023 11:13

Глава района вручил орден Матери жительнице Стасевки Татьяне Аксенчик

Сегодня в рамках заседания районного исполнительного комитета глава района Александр Суходольский вручил высокую награду Татьяне Аксенчик, оператору машинного доения МТФ «Стасевка» ОАО «Агрокомбинат Бобруйский». Александр Николаевич подчеркнул, что быть матерью — непростое дело. Особенно, когда это касается ответственности за воспитание детей достойными гражданами своей страны. Пожелал успеха в решении этой важной задачи, и чтобы дети росли любящими, здоровыми, нашли в жизни свою дорогу и уверенно шли по ней.

Для многодетной мамы Татьяны Анатольевны высокая награда стала радостным событием. Дружная семья орденоносицы проживает в д. Стасевка. Вместе с мужем — Вячеславом Мухиным, который работает животноводом на той же молочно-товарной ферме, где и Татьяна Анатольевна — воспитывают шестерых детей. Старшая дочь учится в Бобруйском государственном аграрно-экономическом колледже. Трое средних детей — в Брожской школе. Младшие — воспитанники Брожского детского сада.

***

Радавацца дзецям і жыццю

Працаўніца МТФ «Стасеўка» — пра сям’ю, работу і ролю жанчыны

Уладальніц ордэна Маці, якім у Беларусі адзначаюць жанчын за добрасумленныя адносіны да выхавання пяцёра і болей дзяцей, у Бабруйскім раёне пабольшала. У ганаровай узнагароды ўдастоена 37-гадовая жыхарка вёскі Стасеўка Таццяна Анатольеўна Аксёнчык.

Каму-небудзь можа здацца, што шасцёра дзяцей у сям’і — гэта як мінімум аўрал і неразбярыха, ды толькі не маёй субяседніцы. На Гомельшчыне, дзе вырасла яна сама, хлопчыкаў і дзяўчынак у сям’і было… дзесяць. Сітуацыю значна ўскладняла адсутнасць маці, якая, захварэўшы на невылечную хваробу, рана пайшла з жыцця. Бацьку, па словах Таццяны Анатольеўны, прыйшлося ой як не салодка. Але, самастойна падымаючы дзяцей, ён зрабіў усё для таго, каб годна выправіць кожнага ў дарослую дарогу.
У самой жа Таццяны шасцёра дзетак і побач — на­дзейнае плячо. Цудоўны муж і клапатлівы бацька, бабруйчанін Вячаслаў стаў родным і для траіх старэйшых яе дзяцей. А вось валтузні, без якой у любой шматдзетнай сям’і не абыходзіцца, у Аксёнчыкаў з некаторага часу паменшала: першанец і галоўная памочніца матулі — 19-гадовая Вераніка пераважную частку года жыве ў Бабруйску, вучыцца ў аграрна-эканамічным каледжы на бухгалтара. Пакінуць сёлета сям’ю збіраецца і найстарэйшы з сыноў — 15-гадовы Міхаіл. Хлопец вырашыў асвоіць адну з прафесій у Бабруйскім дзяржаўным меха­ніка-тэхналагічным каледжы.

А пакуль усе шасцёра на канікулах (11-гадовы Арцём, 6-гадовыя Мацвей і Стас — школьнікі; Раман, якому чатыры, дзетсадавец), а сама Таццяна ў працоўным адпачынку, — у доме і на падворку шумна і весела. Разам гатуюць, завіхаюцца на градах, даглядаюць гаспадарку, добраўпарадкоўваюць двор і нават знаходзяць час на матуліна, а цяпер і ўсёй сям’і захапленне — лоўлю рыбы.

— Хто вяжа, хто шые, вышывае, а я люблю пася­дзець з вудай, — усміхаецца жанчына. — Прызвычаілася да гэтага пасля таго, як некалькі разоў пабывала з мужам на рыбалцы. Выбіраемся на вадаём звычайна ў выходныя. Садзімся ўсёй сям’ёй на вялікі матаблок, які набылі, бярэм вуды — іх у нас каля дзясятка. Дзецям такі адпачынак падабаецца, дый вёска — не горад, чым яшчэ заняцца? Не сядзець жа ў тэлефонах?

Праўда, такі адметны сямейны адпачынак здараецца не часта. Таццяна Анатольеўна — работнік малочна-таварнай фермы “Стасеўка” ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, выдатна спраўляецца з абавязкамі аператара машыннага даення. Там жа жывёлаводам працуе і муж Вячаслаў Васільевіч. У час паміж дойкамі трэба і нагатаваць на сям’ю, і запусціць пральную машынку, накар­міць хатнюю жывёлу — у хляве не толькі птушка, але і свінні — ад вясны да позняй восені падтрымліваць у парадку дом і агарод, пацікавіцца справамі ў школе старэшых, настроем маленькага.

Работы і турбот у шмат­дзетнай маці ўдосталь, але такі расклад і стыль жыцця маёй субяседніцы падабаюцца. Кажа, што ніколі не разумела і не зразумее тых жанчын, якія мараць быць вольнымі ад працы, а тым болей ад мацярынства. “Дзеці — гэта мой свет, клопат пра іх — вялікая для мяне асалода”, — раз за ра­зам паўтарае жанчына, лагодным словам стрымліваючы наймалодшага, які ўсяляк імкнецца прадэманстраваць, што размова дарослых зацягнулася.

 

Знаходзяць час у сям’і і для святаў. Асаблівыя даты, дні народзінаў хоць і не шматлюдныя — звычайна далучаецца Таццяніна сястра з мужам і дзецьмі — але ўрачыстыя і яскравыя, з вялікім тортам, падарункамі, шашлыкамі, якія выдатна гатуе галава сямейства, і без аніякага спіртнога.

Зрэшты, Вячаслаў Васільевіч — не толькі добры кухар, але і майстар на ўсе рукі. У доме, які для сям’і працаўнікоў вылучыла сельгасарганізацыя, на падворку ўсё пабудавана, адрамантавана і ўсталявана яго намаганнямі.

— Калі засяляліся, на падворку стаяў толькі адзін хляўчук. Цяпер у нас іх чатыры ды яшчэ лазня. Самі распрацоўвалі і агарод — пасля доўгай адсутнасці гаспадароў там трывала ўзялося дзярно, заняўся хмызняк. У доме замянілі на новыя вокны, дзверы, аднавілі падлогу ды і шмат іншага, — з запалам расказвае Таццяна.

У гэтыя ж дні галоўны клопат матулі — падрыхтаваць дзяцей да новага навучальнага года. Выбрацца ўсім разам у горад, каб набыць неабходнае, няпроста і безвынікова, таму “апранаюцца” пачаргова, пачынаючы ад чэрвеня. Грашовую дапамогу на школьныя патрэбы сям’і аказваюць і дзяржава, і сельгасарганізацыя, дзе працуюць.
Не наракае Таццяна і на заробак. І ў яе, і ў мужа ён дастойны, што дазваляе шматдзетнай сям’і адчу­ваць трываласць свайго становішча, асабіста матулі — радавацца дзецям і жыццю.

Прочитано 120 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.