Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 26 Июль 2023 12:39

У раёне ўбіраюць збажыну

Нягледзячы на капрызы надвор’я, у раёне вядзецца ўборка збожжавых і зернебабовых раслін.

Па дадзеных Бабруйскага райсельгасхарчу, убрана 1900 гектараў або 17% ад плану, намалочана 4013 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 22 ц/га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці на гэтую пару ў філіяле «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод ТДіА» — 34 ц/га, другі па велічыні — у ААТ «Міхалёўская Ніва» (31 ц/га).

Адначасова ідзе ўборка азімага рапсу. У цэлым па раёне расліна ўбрана на плошчы 545 га або 76% ад плану, намалочана 741 тона масланасення, сярэдняя ўраджайнасць рапсу — 4 ц/га. Пры гэтым у СВК «Гігант» — 36 ц/га, у ААТ «Неўскі-Агра» — 22 ц/га, у ААТ «Міхалёўская Ніва» — 17 ц/га.

Працягваецца і нарыхтоўка травянога корму для жывёлы. На гэтую пару маецца 3447 тон сена (41% ад задання) і 63 941 тона сенажу (71%). Усяго ж нарыхтавана 19 558 тон кармавых адзінак або 10,25 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы. Найвышэйшы паказчык нарыхтаванага на ўмоўную галаву — у ААТ «Саўгас Кісялевічы» (13,84 ц к. адз.). У тройцы лідараў таксама СВК «Гігант» з паказчыкам 13,36 і ААТ «Міхалёўская Ніва» — 13,14 ц к. адз.

Прочитано 137 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.