Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 20 Июль 2023 16:41

У «Гіганце» ўбіраюць азімы рапс

Поле ў накірунку Туркоў, дзе ў панядзелак вяліся работы, — адно з двух занятых у гаспадарцы пад гэтую азімую расліну. У сувязі з тым, што вільготнасць масланасення на пачатак уборачных работ некалькі вышэйшая за тэхналагічную, убіраць палі вырашана не ад краю да краю, як гэта звычайна бывае, а выбарачна, участкамі, якія сушэй.

— Убіраем рапс першы дзень. У ідэале можна было б яшчэ колькі дзён пачакаць, але надвор’е непрадказальнае. Дажджы, якія прагназуюцца, непагадзь могуць негатыўна паўплываць на ўраджай. Такое здаралася, і гэта мала сказаць непрыемна. Каб падобную сітуацыю папярэдзіць, не рызыкаваць ураджаем і не дапусціць яго страт, вырашана выйсці ў поле і дасушваць намалочанае, — расказаў галоўны аграном СВК «Гігант» Уладзімір Аляксандравіч Залужны, якога засталі на месцы ўборачных работ.

Ураджайнасць азімай расліны, па папярэдняй ацэнцы спецыяліста, павінна быць нядрэннай, хоць і не максімальнай за часы яго работы. Ва ўмовах цяперашняга года, як ён адзначыў, і за гэта вялікі дзякуй. Ёсць спадзяванне і на папаўненне насеннага фонду гаспадаркі.

Убіралі рапс у «Гіганце» двума зернеўборачнымі камбайнамі LEXION CLAAS. У складзе экіпажаў — вопытныя механізатары. Настрой на працу ў хлебаробаў «Гіганта» выдатны: тэхніка да ўборкі, як заўжды, добра падрыхтавана, хлебная ніва радуе вока, абяцаючы нядрэнны намалот, а значыць — год працавалі не дарэмна.

Рапсавая (азімая) ніва ў СВК складае 27 гектараў. На ўчарашнюю раніцу, як стала вядома, было ўбрана 5 гектараў, з круга ўзялі па 29 цэнтнераў. І гэта на сённяшні дзень найвышэйшы паказчык у раёне.

Прочитано 111 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.