Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 20 Июль 2023 14:26

Сёння ў працоўных калектывах раёна абмяркоўваюць дэмаграфічную палітыку дзяржавы

Дэмаграфію трэба паляпшаць — менавіта такім быў пасыл сённяшняй сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы №4 Бабруйскага райвыканкама пад началам намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Варанко з калектывам філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-171. Удзел у сустрэчы прыняў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко.

Падзякаваўшы работнікам дарожнай службы за працу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў засяродзіў увагу на тым, што дэмаграфічная бяспека — гэта аснова дабрабыту грамадства, галоўная ўмова развіцця дзяржавы. Пры гэтым адзначыў, што дэмаграфічныя паказчыкі апошніх год указваюць на хібы ў гэтым плане. Людзей рэпрадуктыўнага ўзросту становіцца, як і на ўсім еўрапейскім кантыненце, краінах пастсавецкай прасторы меней, моладзь не спяшаецца абзаводзіцца нашчадкамі, аддаючы перавагу фінансавай бяспецы і кар’ернаму росту. Між тым у Беларусі робіцца ўсё для таго, каб стварыць умовы для камфортнага мацярынства. Пытанні забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі , падтрымкі сям’і, аховы мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта краіны.

Інспектар секрата нагляду і прафілактыкі Бабруйскага ГРАЧС па НС Артур Круповіч давёў да прысутных інфармацыю па бяспечнай жыццядзейнасці. Заакцэнтаваўшы ўвагу на асноўных прычынах, якія прыводзяць да гібелі людзей, нагадаў правілы абыходжання з пячным ацяпленнем, электрапрыборамі. Заклікаў быць надзвычай абачлівымі ля вадаёмаў, не пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей, усталёўваць у памяшканнях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Гацко і Таццяна Варанко адказалі на пытанні работнікаў, якія ў асноўным датычыліся медабслугоўвання. Было адзначана, што нягледзячы на праблемныя пытанні, якія здараюцца ў галіне, медыцына Беларусі ўпэўнена крочыць уперад.

***

ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”

***

СВК “Гігант”

 

Прочитано 116 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.