Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 13 Июль 2023 14:59

Камісія па занятасці насельніцтва працавала ў аддзеле ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама

Наведвальнікамі раённай камісіі па каардынацыі дзейнасці па садзеянні працаўладкаванню насельніцтва, якая сёння прайшла на базе Бабруйскага РАУС, сталі вяскоўцы, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі і не працаўладкаваны.

Прычыны апошняга ў кожнага свае: адсутнічае рэгістрацыя, адсутнічаюць вакансіі па месцы жыхарства пры наяўнасці паказанняў (інвалід 3-й групы) да лёгкай працы, не было пашпарту. Кожнаму з наведвальнікаў члены камісіі ў складзе намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Марыны Тарэлкінай, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталлі Пясоцкай, старшыні камісіі Юліі Гук, а таксама прадстаўніка ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» давялі дзяржаўную палітыку ў адносінах людзей, якія ўхіляюцца ад работы, а значыць — напаўнення бюджэту краіны, прапанавалі каму вакансіі, а каму — алгарытм дзеянняў на шляху да афіцыйнага працаўладкавання, стабільнага заробку.

Работа, якую праводзіць камісія, хоць і не так імкліва, як хацелася б, але дае плён. Многія з сённяшніх наведвальнікаў пацвердзілі сваё працаўладкаванне, некаторыя — займелі пашпарты або на шляху да гэтага, што дасць людзям магчымасць папрэтэндаваць на вакансію.

Прадстаўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі правялі з грамадзянамі, якія прыйшлі на камісію, прафілактычныя размовы — аб наступствах злоўжывання спіртнымі напоямі, недапушчэнні супрацьпраўных паводзін, нагадалі правілы бяспечнага руху.

Прочитано 125 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.