Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 13 Июль 2023 10:22

На Бабруйшчыне прайшло плянарнае пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі

Тры лясгасы Магілёўскага Дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання прынялі 12 ліпеня выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Плянарнае пасяджэнне кіруючага актыву галіны, якому папярэднічала дэталёвае азнаямленне з работай Бабруйскага, Глускага лясгасаў і Асіповіцкага вопытнага лясгаса, прайшло ў Бабруйскім райвыканкаме.

Падчас пасяджэння былі абмеркаваны такія пытанні як “Аб добраўпарадкаванні аб’ектаў, тэрыторый адміністрацыйных пабудоў лясгасаў і іх структурных падраздзяленняў Магілёўскай вобласці”, “Аб выкананні планаў па веснавых лесакультурных работах”, “Аб рэалізацыі кадравай і моладзевай палітыкі”, некаторыя іншыя. Зрэшты, Бабруйскі лясгас быў станоўча ацэнены ў плане добраўпарадкавання ўласных тэрыторый, у той час як раду іншых, у прыватнасці Асіповіцкаму вопытнаму, дадзеную  работу рэкамендавана паскорыць. 

Да пачатку плянарнага пасяджэння Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік узнагародзіў Ганаровай граматай Мінлясгаса за сумленную шматгадовую працу дырэктара Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Лунінецкі лясгас” Вячаслава Торчыка. Старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі распавёў гасцям пра раён, заўважыўшы, што 40 працэнтаў яго тэрыторыі прыходзіцца на лясы.

 

Прочитано 148 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.