E-mail:
Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00
Мемориальный комплекс в д.Сычково в честь воинов 1-го Белорусского фронта и партизан, погибших при освобождении Бобруйского района в июне 1944 года. Возведен 4 ноября 1967 г.
Ежегодно с 2010 года в п.Глуша проходит фестиваль народных промыслов и ремесел «Глушанскі хутарок». С 2018 года фестивалю придан статус регионального
Ежегодный праздник Пушкинской поэзии в аг.Телуша
Чудотворная Горбацевичская икона Божией Матери. Была явлена в начале XVII века в ветвях липового дерева
Сказочная усадьба Деда Мороза в п. Глуша
Агроусадьба «Спадчына» в п. Глуша
Бюст белорусскому писателю Алесю Адамовичу в п.Глуша. Открыт 9 ноября 2019 г.
В 1990 г. в д.Сычково открыт Бобруйский районный музей боевой и трудовой Славы. В 2007 г. музей переименован в учреждение культуры «Бобруйский районный историко-краеведческий музей»
Ландшафтный заказник местного значения – «Дубовский каскад озер». Уникальный по эстетической и природной ценности объект. Площадь 191 га. Охранный режим введен в 1994 г.
На кладбище д.Изюмово расположена каменная часовня - родовая усыпальница графского рода Забелло. Построена из бутового камня в 1905-1907 гг.
Река Березина с высоты птичьего полета
Приход Свято-Никольского храма в аг.Телуша. Построен в начале XX в. на средства Натальи Александровны Пушкиной
Скульптурная композиция в д.Щатково в честь воинов-освободителей и успешной переправы через р.Березина в июне 1944 г. Установлена 20.06.1986
Военно-историческая реконструкция Бобруйской наступательной операции возле д.Щатково
Старадаўняй народнай традыцыяй 11 ліпеня ў раёне далі старт масавай уборцы збожжавых і зернебабовых раслін.
На ячменным полі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” сабраліся ўсе, для каго жніво — хвалюючае і доўгачаканае, хто працаваў на яго ўвесь год, пачынаючы ад мінулай восені: кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Сухадольскім, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгасарганізацый, прадстаўнікі галіновага прафсаюза, механізатары-перадавікі і іншыя.
Пад пранікнёныя зажынкавыя песні ў выкананні артыстаў раённага Цэнтра культуры першы сноп збажыны новага ўраджаю па традыцыі быў уручаны кіраўніку раёна. Аляксандр Сухадольскі шчыра падзякаваў работнікам сельскай гаспадаркі за працу, добрымі словамі натхніў на ўборку хлябоў, на новыя працоўныя дасягненні:
— Выказваю вялікую падзяку ўсім работнікам, калектывам, хто рупіўся на сёлетні ўраджай ад восеньскай сяўбы да жніва. Дзякуй нашай зямлі, што дала магчымасць вырасціць хлябы. Цяпер наша задача — якасна сабраць ураджай, убраць прыкладна 12 тысяч гектараў збажыны, а таксама рапс, грэчку, іншыя культуры. Тэхніка і людзі да ўборачнай кампаніі гатовы, а многія ўжо і актыўна ў яе ўключыліся — убіраюць азімы ячмень. Не сакрэт, што надвор’е сёлета ўнесла карэкціроўкі, недзе, магчыма, мы і не атрымаем той вынік, на які разлічвалі. Але я ўдзячны ўсім, хто сумленна працаваў на ўраджай і дзякуючы каму мы годна прыйшлі да заключнай стадыі вырошчвання хлябоў — жніва.
Кіраўнік раёна павіншаваў аграрыяў са святам першага снапа, пажадаў усім здароўя, добрага надвор’я, выдатнага настрою, поспехаў і міру. Здароўя, важкага коласу і працоўных поспехаў пажадаў калектывам сельгасарганізацый таксама і дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” Юрый Маскалёў. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзея Дудаль уручыла галоўным героям уборачнай кампаніі медыцынскія аптэчкі.
Атрымаўшы блаславенне на жніво ад айца Генадзя Вейгі, Благачыннага Бабруйскай акругі, тры зернеўборачныя камбайны “Харчавіка-Агра” пад упраўленнем вопытных старшых камбайнераў Уладзіміра Юшкевіча, Віктара Крычко, Юрыя Макавеева і камбайнераў Аляксандра Гацко, Анатоля Гацко і Якава Лафера адзін за адным, нетаропка і з гонарам рушылі на залітае сонцам ячменнае поле. І кожны, хто назіраў за гэтым велічным дзействам, пранікся ўпэўненасцю, што пастаўленая задача — своечасова і без страт убраць ураджай, будзе выканана.