Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 06 Июль 2023 08:49

Не пустуюць сенажаці ААТ «Неўскі-Агра»

Колькі дзён таму мы сталі сведкамі маштабнасці корманарыхтоўкі ў ААТ “Неўскі-Агра”. На полі за вёскай Постраш рупіўся механізаваны атрад з болей за дзясятак адзінак тэхнікі, сярод якой тры корма­ўборачныя камбайны для здрабнення і падборкі зялёнай масы, у тым ліку два КВК-800 і КГ-6, а таксама касілка КМР-6, граблі ГРЛ-9,6 і 10 перавозчыкаў: МАЗаў і розных відаў трактараў з прычэпамі.

Трамбоўка травяной масы — закладка траншэі вялася на комплексе “Акцябр” — ажыццяўлялася трактарамі “Амкадор” і МТЗ-3522. Уначы трамбоўка не спыняецца, “Амкадор” працягвае працаваць: тэхналагічнасць працэсу не дазваляе дапускаць перапынку ў гэтай справе.

“Рыхтуем корм з траў як першага, так і другога ўкосаў, — кажа галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Іванавіч Мельнік. — Сёння, да прыкладу, вядзем работы на нізінных няўдобіцах, куды не кожны год заходзіла тэхніка і сёлета было праб­лематычна”.

— Імкнемся ўбраць усё, што дзе вырасла, каб быць з кормам і разлічваць на нарошчванне жывёлагадоўчай прадукцыі, — удакладняе дырэктар ААТ “Неўскі-Агра” Міхаіл Мікалаевіч Стрыжэўскі.

У цэлым нарыхтоўка сенажу ў гаспадарцы блізіцца да завяршэння. Да запланаваных 14 з гакам тысяч тон гэтага віду корму на дзень нашага наведвання (30 чэрвеня) недаставала прыкладна паўтары тысячы. Між тым ужо наступаюць на пяткі, як заўважыў Міхаіл Стрыжэўскі, жніво і звязаныя з ім падрыхтоўчыя работы, а таксама клопаты па пераводу жывёлагадоўлі на зімне-стойлавы перыяд. Пакідаць “на пасля” гэтыя работы ў “Неўскім-Агра” не збіраюцца, кіруюцца народнай мудрасцю — рыхтуй сані летам. У гэтым плане на малочна-таварнай ферме “Туркоўская Слабада”, як было адзначана, заканчваецца рамонт сістэмы вадапаення і падлогі — кармавыя сталы ўжо адрамантаваны. “Неабходна таксама завяр­шыць падрыхтоўку хлява на комплексе буйной рагатай жывёлы, дзе работы засталося працэнтаў дваццаць, — кажа дырэктар. — Да жніва разам з іншым рыхтуем сушыльную гаспадарку. Не за гарамі ўборка азімых ячменю, рапсу — трэба быць гатовымі”.

З цеплынёй адгукваюцца ў сельгасарганізацыі пра работнікаў палёў, тых, хто на перадавой корманарыхтоўкі, а неўзабаве і — уборкі хлябоў. На сенажацях у гэты дзень мы засталі правераных часам камбайнераў Аркадзя Аркадзьевіча Алісеенку, Івана Алегавіча Паслядовіча, Івана Уладзіміравіча Макеева, маладога і спрытнага ў рабоце Міхаіла Сяргеевіча Якаўлева. На валкаванні травы — Фёдара Кірылавіча Дзяменцьева. Касіў няўдобіцу вопытны механізатар Валерый Васільевіч Вавула. На перавозцы зялёнай масы ў траншэю рупіліся механізатары і вадзіцелі Васіль Спірыдонавіч Кушавараў, Вячаслаў Васільевіч Балыка, Сяргей Анатольевіч Кафідаў, Андрэй Віктаравіч Мяцеліца. Трамбоўку ажыццяўлялі Сяргей Рыгоравіч Стэльмак і Юрый Яўгенавіч Арцёменка, уначы гэты абавязак ускла­дзе на сябе Аляксей Вячаслававіч Дрыкін.

“Ніхто з нашых механізатараў і вадзіцеляў увагай не абдзелены, — кажа дырэктар. — Трэба выхадны — даем выхадны. Ёсць неабходнасць — ставім падменнага, неабходнасці няма — тэхніка пастаіць. Стараемся людзей берагчы”.

Сяргей Анатольевіч Кафідаў

Іван Алегавіч Паслядовіч

Андрэй Віктаравіч МЯЦЕЛІЦА

Іван Уладзіміравіч МАКЕЕў

Валерый Васільевіч ВАВУЛА

Фёдар Кірылавіч ДЗЯМЕНЦЬЕЎ

Міхаіл Сяргеевіч ЯКАЎЛЕЎ

 

Прочитано 132 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.