Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 30 Июнь 2023 10:14

Мець шкодныя звычкі — не модна: аб гэтым з падлеткамі ў лагеры “Бабраня-2010” разважалі медыкі БГП №2 і эпідэміёлагі

У дзіцячым аздараўленчым лагеры “Бабраня-2010” сёння прайшло мерапрыемства “Каб захаваць здароўе”, накіраванае на папярэджанне шкодных звычак у падлеткаў. Яго арганізатарам сталі медыкі Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 сумесна з супрацоўнікамі Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

У размове з хлопчыкамі і дзяўчынкамі валеолаг БГП №2 Ларыса Колесава спынілася на тэме вейпінгу. Патлумачыла гісторыю з’яўлення гэтай адмоўнай плыні і тое, чаму электронная цыгарэта не меней, а то і болей шкодная за тытунёвую. Заклікала берагчы здароўе з малалецтва, асобна падкрэсліла, што мець шкодныя звычкі сярод сучаснай моладзі — не модна.

Псіхолаг паліклінікі Алена Ганчарова засяродзіла ўвагу на тэме сяброўства. Патлумачыла, як пераадолець сітуацыю, якая здаецца падлетку невырашальнай, як недапусціць выпадкаў суіцыду. Апошняе, па словах псіхолага, шмат залежыць ад асяродку, тых, хто знаходзіцца побач. Таму спецыяліст параіла дзецям не праходзіць паўз сябра, аднакласніка, знаёмага ў выпадку, калі той жаліцца на праблему, цяжкую жыццёвую сітуацыю —працягнуць руку дапамогі самім ці паведаміць аб праблеме дарослым.

Адначасова медыцынскія работнікі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі: псіхолаг Таццяна Сысой, інструктар-валеолаг Вольга Хімакова, сацыёлаг Крысціна Палешчук і энтамолаг Крысціна Строганава наладзілі работу гульнёвай пляцоўкі. У цікавай, даступнай дзіцячаму ўспрыманню форме далі зразумець выхаванцам “Бабраня”, як важна быць здаровым і што для гэтага рабіць.

Прочитано 157 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.