Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 29 Июнь 2023 12:02

Падведзены вынікі абласнога спаборніцтва АПК. Сярод пераможцаў — працаўнікі Бабруйшчыны

Падведзены вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу за 2022 год.

Згодна з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) 1-е месца ў намінацыі “Эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці” прысуджана СВК “Гігант”.

Бабруйскі раён прызнаны пераможцам спаборніцтва сярод раёнаў (1-е месца) у намінацыі “Вытворчасць бульбы”. У гэтай жа намінацыі сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый 3-е месца прысуджана ААТ “Неўскі-Агра”.

У намінацыі “Вытворчасць і продаж малака” Бабруйскі раён заняў 2-е месца сярод раёнаў Магілёўшчыны. Сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый 1-е месца ў гэтай намінацыі прысу­джана філіялу “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.

У намінацыі “Найлепшыя механізаваныя кормаўборачныя атрады” пераможцам прызнаны (1-е месца) механізаваны кормаўборачны атрад філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”; механізаванаму кормаўборачнаму атраду ААТ “Неўскі-Агра” прысуджана ганаровае 2-е месца.

У намінацыі “Найлепшыя работнікі, занятыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці”, пераможцамі прызнаны:

  • сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку травянога корму ад кормаўборачных камбайнаў, — Сяргей Анатольевіч ШЫРОКІ, вадзіцель ААТ “Міхалёўская Ніва”;
  • сярод аператараў машыннага даення, якія дасягнулі найвышэйшых удояў малака ад каровы (пры даенні малака ў малакапровад), — Алеся Юр’еўна ПРЫКОТА з філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”;
  • сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па вырошчванні буйной рагатай жывёлы ўзростам болей за 6 месяцаў, якія дасягнулі найвышэйшых сярэднесутачных прывагаў буйной рагатай жывёлы, — Наталля Валянцінаўна ФЁДАРАВА з СВК “Гігант”;
  • сярод аператараў свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па адкорме свіней, якія дасягнулі найвышэйшых сярэднесутачных прывагаў свіней, — Алена Мікалаеўна АКУЛІЧ, СВК “Гігант”;
  • сярод аператараў птушкафабрык і механізаваных ферм па абслугоўванні курэй-нясушак, якія дасягнулі найвышэйшай яйканоскасці ад курыцы-нясушкі, — Наталля Міхайлаўна АЛЯКСЕЕВА, ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”;
  • сярод механізатараў, якія дасягнулі найвышэйшай выпрацоўкі эталонных гектараў на ўмоўны трактар, — Міхаіл Іванавіч ГАНЧАРОЎ з ААТ “Міхалёўская Ніва”.
Прочитано 71 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.