Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 28 Июнь 2023 16:35

Навіны з палёў раёна

У СВК “Гігант”

Касьбу траў першага ўкосу практычна завяршылі. Нарыхтавалі без малога 11 тысяч тон сенажу супраць 7 тысяч тон запланаваных. Маюцца віды і на другі ўкос. “Дажджы прайшлі, надвор’е ўсталявалася лагоднае, і па травах першага і другога году карціна на сёння нядрэнная. Разлічваем дзе сена, а дзе сенажу яшчэ ўзяць з другога ўкосу”, — заўважыў начальнік агранамічнай службы Аляксандр Парахневіч.

У гэтыя дні, як ён адзначыў, частка вызваленай ад корманарыхтоўкі тэхнікі, у прыватнасці, трактары, выкарыстоўваецца для вывазкі арганікі з жывёлагадоўчых аб’ектаў. Іншая — камбайны, сушылкі, прэсы праходзіць падрыхтоўку да новай селькагаспадарчай кампаніі — жніва. Таксама ў гаспадарцы працягваюць займацца падкормкай кукурузы мінеральнымі ўгнаеннямі.

***

У ААТ “Неўскі-Агра”

Працягваюць нарыхтоўваць сянаж. На раніцу аўторка маецца ўжо каля 12 000 тон (план — 14 000 тон) . “З нарыхтоўкай сена мы пакуль работу прыпынілі: прайшлі дажджы, трава пераўвільгочана”, — кажа дырэктар ААТ Міхаіл Стрыжэўскі. Другі ўкос травы, з яго слоў, таксама будзе. Адначасова ў гаспадарцы праводзяцца мерапрыемствы па хімічнай ахове раслін і падрыхтоўка сельгастэхнікі і сушыльнага абсталявання да ўборкі хлябоў.

***

У ААТ “Саўгас Кісялевічы”

Вядзецца нарыхтоўка сена: прэсаванне ў рулоны і звозка іх да месца захавання — на МТФ “Пад’ясенка”.

Працягваецца закладка сенажа ў траншэі. З 5100 тон, што запланавалі на сёлетнюю корманарыхтоўку, у гаспадарцы ўжо нарыхтавана 4697 тон гэтага віду корму. “Работа працягваецца, і маюцца ўсе падставы разлічваць, што з траў першага ўкосу нарыхтуем увесь неабходны аб’ём сенажа”, — адзначыла галоўны аграном “Саўгаса Кісялевічы” Марына Капорына.

Вядуцца ў гаспадарцы і доглядныя мерапрыемствы, у прыватнасці, падкормка кукурузы. Усяго неабходна было падкарміць 600 га плошчы, засталося — 350 га.

***

Як паведамілі ў Бабруйскім райсельгасхарчы, першы ўкос завяршаюць сельгасарганізацыі ў асноўным на лугавых землях, у поймах рэк Бярэзіна і Ала. Сёння-заўтра раён прыступіць да другога ўкосу траў. Нарыхтавана, па дадзеных на раніцу аўторка, 2061 тона сена ці 25% ад запланаванага і 54 347 тон сенажу (60% ад патрэбы). Гэта складае 16 206 ц к. адз. або 8,5 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы.

Прочитано 100 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.