Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 21 Июнь 2023 15:49

У філіяле “Варатынь” нарыхтоўваюць сена і сянаж

Цану корманарыхтоўкі ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” ведаюць як нідзе. Маючы нязначныя аб’ёмы сенакосаў і пашы, гаспадарка з немалым статкам і нядрэннымі вытворчымі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі (апошнія гады ўтрымлівае лідарства ў раёне па надоях малака на адну карову) і ва ўраджайныя гады знаходзілася на мяжы забяспечанасці травяным кормам. Сёлета ж сітуацыя значна ўскладнілася надвор’ем — засушлівыя вясна і лета не дазволілі травастою дасягнуць максімальнага росту і сакавітасці.

Між тым рук у філіяле “Варатынь” не апускаюць. У гэтыя дні актыўна займаюцца нарыхтоўкай сянажнай масы. На дадзенай рабоце задзейнічаны кормаўборачны камбайн “Нью Холанд” з функцыямі касьбы і падборкі травы адначасова. Запраўляе высокавытворчай тэхнікай вопытны механізатар Аляксандр Сяргеевіч Найдзін. Адвозка зялёнай масы ад камбайна ажыццяўляецца МАЗам пад кіраваннем Аляксандра Пятровіча Кузьмянка і трыма трактарамі розных марак. Механізатары на адвозцы: Міхаіл Міхайлавіч Парахневіч (МТЗ-3022), Ва­дзім Уладзіміравіч Вараб’ёў (МТЗ-1222) і Андрэй Сяргеевіч Скудны (МТЗ-82). У найбольш напружаныя дні на падхопе таксама і вадзіцель Мікалай Мікалаевіч Парахневіч з МАЗам.

Нарыхтоўка корму ў гэтыя дні вядзецца з лугавых угоддзяў. Сянажную траншэю закладваюць на малочна-таварнай ферме “Коўрын”. Падыход да гэтай адказнай справы выключна тэхналагічны. Асаблівая ўвага — да трамбоўкі будучага сенажу. Яна ажыццяўляецца трыма адзінкамі тэхнікі. Удзень задзейнічаны трактар К-700 пад упраўленнем Аляксандра Мікалаевіча Якаўлева і трактар Атлес, на якім працуе Сяргей Аляксанд­равіч Новікаў. Уначы — трамбоўка на энерганасычаным трактары МТЗ-3022, якім кіруе Аляксей Аляксандравіч Грэбень.

Вадзім Вараб’ёў

Аляксандр Найдзін

Андрэй Скудны

Аляксандр Талкачоў

 

Паліна Міранцова і Аляксандр Найдзін


— Патрабаванні да трамбоўкі высокія, і людзі гэта ведаюць, — расказвае аграном і малады спецыяліст Паліна Міранцова. — Для ўборкі травы выкарыстоўваем як камбайн “Нью Холанд” з падборшчыкам, так і трактар МТЗ-3522 з касілкай, граблі для валкавання.

На гэтую пару на рахунку сельгаспрадпрыемства маецца 83 тоны сена і болей за 4400 тон (30% ад патрэбы) сенажу.

— Тэмпы корманарыхтоўкі хацелася, каб былі вышэйшымі, тым болей што тэхнікі для гэтага ў нас дастаткова. Але ёсць праблема з працоўнымі кадрамі, — заўважае выконваючы абавязкі кіраўніка філіяла “Варатынь” Уладзімір Віктаравіч Давы­дзенка.

Каб выканаць план нарыхтоўкі травянога корму і палепшыць якасць сенажацяў і пашы, у гаспадарцы, як нам паведамілі, прадпрынялі меры для іх перазалужвання. Дадзеная работа ўжо праведзена на плошчы ў 105 га. У гэтыя дні Аляксандр Ула­дзіміравіч Талкачоў на трактары МТЗ-3525 з КПШ-6 рыхтуе новае поле пад перазалужванне. Пад траву і адналетнікі тут плануюць за­няць яшчэ прыкладна 200 га.

Прочитано 77 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.