Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 14 Июнь 2023 14:27

Героі «гігантаўскіх» сенажацяў

Героі «гігантаўскіх» сенажацяў — так з упэўненасцю можна сказаць пра склад механізатараў і вадзіцеляў СВК “Гігант”, якія гэтай парой, ад світанку да позняга вечара, заняты стратэгічна важнай справай — нарыхтоўкай травянога корму для жывёлы.

З багатым вопытам і не надта, у спякоту і нязвыклую для лета прахалоду, аб’яднаныя агульнай задачай — своечасова і якасна скасіць травастой, назапасіць дастаткова корму, каб можна было разлічваць на далейшае нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці жывёлагадоўлі, а разам — паляпшэнне ўласнага і гаспадаркі дабрабыту, падыходзяць да сваіх абавязкаў, як заўжды, добрасумленна. У такім жа ключы працуе ў гэтыя дні ўвесь калектыў “Гіганта”: і тыя, хто арганізуе працэс корманарыхтоўкі, хто яго кантралюе, вядзе ўлік напрацаванага, налічвае заробак, гатуе і падвозіць на сенажаці гарачыя абеды…

На фота злева направа: Анатоль Анатольевіч Ліпніцкі, Раман Аляксандравіч Швед, Віктар Віктаравіч Балыка, Васіль Аўрамавіч Лебедзеў, Юрый Уладзіміравіч Антоненка, Мікалай Алегавіч Мацвееў, Дзмітрый Ігаравіч Тарасевіч, Ігар Аляксеевіч Міхалёнак, Аляксандр Уладзіміравіч Дайнека

Тэмпы корманарыхтоўкі ў гаспадарцы высокія. У панядзелак на пакосах ля ракі якой толькі не было тэхнікі: касілка КПР-9 і МТЗ-3522 з касілкай КМР-9, якая адразу звалкоўвае траву, “секачы” John Deere і Claas — здрабняльнікі травы ў зялёную масу, а таксама граблі. На адвозцы зялёнай масы было задзейнічана 5 МАЗаў і прыкладна столькі ж трактараў з прычэпамі ПІМ. Вынік намаганняў людзей і тэхнікі відавочны — у траншэі ўжо закладзена не адна тысяча тон зялёнай масы, будучага сенажу.

— На раніцу 12 чэрвеня ў нас ужо нарыхтавана 7600 тон сянажнай масы пры плане на першы ўкос 7000 тон, і гэтая работа працягваецца. Скошана 1300 гектараў з 1640 тых, што планавалі. Тэхніка спраўная, людзі работу ведаюць. Пры спрыяльным надвор’і разлічваем за дзён чатыры-пяць першы ўкос завяр­шыць. Застануцца хіба толькі дзе-нідзе ўчасткі, прызначаныя на сена. Таксама на сянаж разлічваем выкарыстаць другі ўкос, калі надвор’е пасадзейнічае росту травастою, і пасевы мнагалетнікаў, — заўважыў начальнік агранамічнай службы Аляксандр Парахневіч.

Зялёная маса ў гэтыя дні, па словах Аляксандра Аляксандравіча, звозіцца на малочна-таварную ферму Вялікіх Бортнікаў, дзе ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі закладваецца ў траншэю. Трамбоўка там якасная — працуюць трактары К-700 і 352-гі пагрузчык, адзін разраўноўвае зялёную масу, другі няспынна трамбуе.
Быць упэўненымі ў забеспячэнні кармавой базы для жывёлагадоўлі гаспадарцы дазваляюць і мінулагоднія запасы. Прапаўноўваюць леташні корм рагулям і бычкам у сумясі з “зялёнкай”, чым папярэджваюць рэз­касць пераходу на іншы від корму і страты малака ад гэтага.

Зрэшты, каб корм жывёла атрымлівала збалансаваны, перш чым прыступіць да кашэння таго ці іншага ўчастка, травастой правяра­юць у лабараторыі на спажыўнасць. Пры недахопе таго ж цукру, бяруцца за іншы ўчастак, дзе яго ў дастатку. Першы — працягвае даспяваць, каб спажыў­насць корму атрымаць максімальную і разлічваць на павелічэнне надояў.

 

Прочитано 97 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.