У раённым дзіцячым аздараўленчым лагеры “Бабраня-2010” пачалася першая змена. На ўрачыстасць з гэтай нагоды ва ўстанову наведаліся намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Таццяна Варанко і начальнік аддзела па адукацыі Алеся Стэльмак. Яны павіншавалі дзяцей з адкрыццём аздараўленчага сезону, пажадалі ім і калектыву моцнага здароўя і прыемных уражанняў. Хлопчыкам і дзяўчынкам таксама — актыўнага адпачынку і добрых сяброў.
Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна парадаваў выхаванцаў цікавымі творчымі нумарамі, наладзіў з іх удзелам забаўляльную хвілінку, а клоун Клёпа павесяліў мыльнымі пузыркамі.
У “Бабрані” дзяцей чакаюць разнастайныя мерапрыемствы, цікавыя сустрэчы, захапляльныя імпрэзы, вясёлыя дыскатэкі — усё тое, што робіць лагерны адпачынак чаканым і незабыўным.
Першая змена ў “Бабрані-2010” будзе доўжыцца да 22 чэрвеня.


Трыбуна працы