Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 07 Июнь 2023 09:59

Касавіца ў раёне вядзецца актыўнымі тэмпамі

Уборка мнагалетняй травы першага ўкосу ў раёне вядзецца актыўнымі тэмпамі, — паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Баб­руйскага райвыканкама.

На раніцу аўторка, па словах начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарча Віктара Ула­дзіміравіча Садоўскага, было скошана 3873 гектары або 30% ад плану. Нарыхтавана 510 тон сена (6%) і 20 356 тон сенажу (23%). Найбольшыя тэмпы корманарыхтоўкі на гэтую пару

— у СВК “Гігант”. На ўмоўную галаву жывёлы тут занатавана 5 цэнтнераў кармавых адзінак (у сярэднім па раёне — 3,1 ц к. адз.). Столькі ж
(5 ц к. адз.) нарыхтавана травянога корму ў ААТ “Саўгас Кісялевічы”. Другі па велічыні паказчык у ААТ “Неўскі-Агра” — 4,7 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы.
Актыўна вядуцца ў раёне таксама хімпраполкі раслін: кукурузы, грэчкі, яравога рапсу.

Гарачая пара корманарыхтоўкі ў «Харчавіку-Агра»
Сем тысяч тон сенажу запланавалі нарыхтаваць у гэтую корманарыхтоўку аграрыі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”. На дзень паня­дзелка, калі мы пабывалі ў гас­падарцы, у траншэю было пакладзена 800 тон корму і 72 тоны — у палімерную плёнку. Апошні, як і патрабуе тэхналогія, пакуль знахо­дзіцца на сенажаці. Зялёную масу, прызначаную для траншэі, звозяць на МТФ “Савічы”, дзе бесперабойна, па чарзе — адзін удзень, другі ўначы вядуць трамбоўку на цяжкіх трактарах механізатары Алег Анатольевіч Акушэвіч і Васіль Мікалаевіч Давыдзенка.

Непасрэдна на сенажацях у дзень нашага наведвання працавалі тры касы, граблі — тэхніка для звалкоўвання пакосаў, на падборцы правяленай травы — комплекс КГ-6, тры адзінкі тэхнікі (два МАЗы і трактар з прычэпам) на перавозцы зялёнай масы. Абслугоўваюць тэхніку — людзі загартаваныя ў гэтай справе, надзейныя, адказныя і добрасумленныя, якім у гаспадарцы даручаюць любую работу з упэўненасцю на якаснае выкананне: механізатары Уладзімір Сямёнавіч Макавееў, Мікалай Уладзіміравіч Юшкевіч, Ігар Аляксандравіч Шынкаронак, Юрый Уладзіміравіч Макавееў, Сяргей Сяргеевіч Бягун, вадзіцелі Аляксандр Мікалаевіч Маскальчук і Яўген Аляксандравіч Дудаль.


Уладзімір Макавееў і Мікалай Юшкевіч
Ігар Шынкаронак
Аляксандр Маскальчук
Сяргей Бягун


— Травастой, вядома ж, не такі, як у лепшыя гады: вясна выдалася прахалоднай і засушлівай, дажджу дагэтуль няма, — дзеліцца галоўны аграном Сяргей Валянцінавіч Міхалап. — Таму ўвесь першы ўкос вырашылі пакласці сенажом, сена — нарыхтаваць з другога ўкосу.
Да таго ж, па словах галоўнага спецыяліста, на мэты корму ў “Харчавіку-Агра” падсеялі адналетнюю траву на плошчы 112 гектараў і прыступілі да сяўбы проса. Пры спрыяльным надвор’і 100 гектараў разлічваюць пасеяць за 5-6 дзён.
Дбаюць у гаспадарцы таксама і пра будучую кармавую базу. Падсеялі каля 300 гектараў мнагалетніх бабовых культур, у планах — 100 гектараў сумясі з канюшыны і цімафееўкі.

За касавіцай не забыліся на іншыя палявыя работы гэтай пары — займаюцца догляднымі мерапрыемствамі. Завяршылі хімпраполку яравой збажыны, у гэтыя дні праводзяць хімпраполку кукурузы, на чарзе — апрацоўка яравога рапсу і грэчкі.
Да слова сказаць, на раніцу ўчарашняга дня ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” было скошана 240 гектараў або 38% плошчы.

Трыбуна працы

Прочитано 57 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.