Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 05 Июнь 2023 08:18

У Пятровічах прайшоў «Траецкі кірмаш»

Збірацца разам на гэтае свята ў жыхароў вёскі Пятровічы стала добрай традыцыяй. На мерапрыемства, якое ладзіць мясцовы Дом народнай творчасці, з’язджаюцца і тыя, хто населены пункт у свой час пакінуў, і жыхары навакольных населеных пунктаў. Атрымліваецца своеасаблівае свята вёскі.

Сёлета праграма была як ніколі насычанай, а мерапрыемства — шматлюдным. Пачаўшыся перад апоўднем з малебна ля Паклоннага крыжа, завяршылася надвячоркам захапляльнай “рыбалкай”. Падчас урачыстасці былі згаданы актывісты грамадскага жыцця, ушанаваны людзі сталага ўзросту, імяніннікі дня. Кіраўнік сектара культуры Бабруйскага райвыканкама Аляксей Хамічонак уручыў узнагароду Дому народнай творчасці за плённую работу. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Доўнар адзначыла актывістаў мясцовай ветэранскай пярвічкі, уручыла ім падарункі.

Бясконца ліліся песні. Іх дарылі прысутным вакальная група Пятровіцкага Дома народнай творчасці і госці: творчыя калектывы Цялушскага і Рэдкарожскага ўстаноў культуры, артысты раённага Цэнтра культуры. Было шмат гумару, жартаў. Для дзецей — усталяваны батуты. Для аматараў вострых уражанняў — лоўля рыбы ў бочцы (вусатага сома і не толькі ), захапляльны выступ коннага тэатра “Есаул”. Настрою дадаваў гандаль: выставы-продажы вырабаў ручной работы, гандлёвая харчовая палатка, палатка з салодкай ватай. Дзякуючы работнікам Дома народнай творчасці і непасрэдна загадчыцы Вольгі Гайшун, было створана шмат цікавых фотазон для жадаючых сфатаграфавацца. Словам, свята атрымалася змястоўным і вясёлым, дамоў без настрою не вярнуўся ніхто.
















































Трыбуна працы

Прочитано 99 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.