Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 02 Июнь 2023 16:53

Меліяратараў павіншавалі з надыходзячым прафесійным святам

Урачыстасць з нагоды Дня меліяратара, які ў краіне адзначаць у нядзелю, прайшла сёння ў ААТ “ПМК-84 Водбуд”. Павіншаваць калектыў з прафесійным святам прыехалі першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксей Жураўлёў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль.

Віншуючы работнікаў са святам, уручаючы перадавікам узнагароды, дырэктар ААТ “ПМК-84 Водбуд” Дзмітрый Бязручкін заўважыў, што калектыў і надалей гатовы якасна выконваць пастаўленыя перад ім задачы — садзейнічаць развіццю раёна.

Аляксей Жураўлёў, падзякаваўшы людзям за нялёгкую працу, адзначыў, што меліяратары — надзейныя партнёры аграрыяў: на землях, якія абслугоўваюць, ствараюць спрыяльныя ўмовы для павелічэння пладароддзя глебы, росту ўраджаю, стварэння кармавога балансу ў жывёлагадоўлі. Аляксей Анатольевіч пажадаў меліяратарам моцнага здароўя і мірнага неба над галавой, заклікаў сумленнай працай памнажаць дабрабыт раёна і краіны. Намеснік старшыні райвыканкама ўручыў і ўзнагароды за паспяховую працу. Ліст удзячнасці Бабруйскага райвыканкама — машыністу бульдозера Уладзіміру Міхайлавічу Арэшку,  Ганаровую грамату камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама — машыністу экскаватара Сяргею Іванавічу Бобрыкаву.

Лісты ўдзячнасці ад раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК за шматгадовую выніковую працу ўручыла меліяратарам таксама Надзея Дудаль. Іх атрымалі землякопы Андрэй Васільевіч Дуднік, Дзмітрый Уладзіміравіч Варанчук і вадзіцель Віталь Уладзіміравіч Кушнярэнка.  Удзячнасці Савета Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўдастоены землякоп Азад Абдулаеў.

 

Прочитано 102 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.