Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 01 Июнь 2023 15:17

Медыкі — дзецям

Цікавае і захапляльнае мерапрыемства “Летняе падарожжа ў краіну здароўя”, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, у рамках рэспубліканскай акцыі “Клопат” наладзілі сёння школьнікам малодшых і сярэдніх класаў Туголіцкай СШ  работнікі Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 сумесна з пярвічнай арганізацыяй РГА “Беларускі саюз жанчын” і прафсаюзнай пярвічкай медустановы.  

У даходлівай форме, пасродкам розных гульняў — флэшмоба, віктарыны, адгадвання загадак медыцынскія работнікі: памочнік урача Вольга Казека, інструктар-валеолаг БГП№2 Ларыса Колесава, медыцынская сястра афтальмалагічнага кабінета Таццяна Белакурская і медстатыстык Ірына Жураўлёва расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам пра значнасць, асабліва ў іх узросце, здаровага харчавання і фізкультуры. Інжынер па ахове працы Алег Сямёнаў, ён жа — персанаж “Бабёр”,  нагадаў падлеткам меры бяспекі ля вадаёмаў і ў вадзе, галоўная з якіх — не наведваць вадаёмы без дарослых. Засяродзілі ўвагу медыкі таксама і на іншых важных правілах бяспечнай жыццядзейнасці.  

Мерапрыемства атрымалася, нягледзячы на сур’ёзнасць тэматыкі, вясёлым і радасным, сугучным настрою дзяцей. І таму што пачаліся доўгачаканыя летнія канікулы, і таму што разам з зарадам пазітыву вучні атрымалі ад гасцей салодкія і не толькі сувеніры.

 

Трыбуна працы

Прочитано 107 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.