Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 31 Май 2023 16:41

Ізноў — пра неабыякавасць і ініцыятыву

Гэтымі днямі мы пісалі, як, дзякуючы ініцыятыўнасці нераўнадушнага жыхара і падтрымцы яго добрага намеру з боку аднавяскоўцаў, на могілках у Вялікіх Бортніках з’явіліся вароты. Сёння прыводзім яшчэ адзін прыклад таго, як вялікае жаданне зрабіць месца, дзе жывеш, утульным і прывабным, памножанае на дакладны асабісты ўнёсак у гэтым накірунку, дасягаюць мэты.

Не адзін год у Осаве Гарбацэвіцкага сельсавета ладзяцца дні вёскі. Яскравыя, шматлюдныя, дзе кожны знойдзе для сябе цікавасць. На свяце ўшаноўваюцца актывісты грамадскага жыцця, гаспадары дагледжаных домаўладанняў, жыхары найбольш сталага веку, самыя маленькія і тыя, чый гарманічны працяглы шлюб — прыклад для іншых…

З’явілася і падтрымліваецца гэтая добрая традыцыя — з лёгкай рукі старасты населенага пункта, неабыякавага, ініцыятыўнага, дзейснага Віктара Саўко.

Да сёлетняга Дня вёскі ў Осаве, які адбудзецца 3 чэрвеня, ўжо таксама рыхтуюцца. Віктар Аляксандравіч з работнікамі мясцовай установы культуры добраўпарадкоўваюць месцы грамадскага карыстання: фарбуюць кветнікі, усталёўваюць і абнаўляюць імправізаваную сцэну, надаюць лоск вонкаваму выгляду СДК. Сам стараста заняты абрэзкай кустоў, праводзіць абкоску тэрыторыі і рады кожнаму, хто гатовы аказаць дапамогу ў падрыхтоўцы да ўрачыстасці, на карысць агульнай мэты — зрабіць сваю вёску найлепшым месцам на зямлі.  












Прочитано 96 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.