Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 31 Май 2023 08:26

У “Міхалёўскай Ніве” пачалася касавіца

У ААТ “Міхалёўская Ніва”, куды мы наведаліся ў паня­дзелак, нарыхтоўкай травянога корму займаліся другі дзень. Задача перад калектывам на сёлетнюю кампанію стаіць сур’ёзная — занатаваць звыш 15 тысяч тон сенажу, каля 20 тысяч тон сіласу і болей за паўтары тысячы тон сена.

Мікалай Канавалаў за працай

На полі ў 50 гектараў паблізу в. Міхалёва-3 засталі два кормаўборачныя комплексы КВК-800 пад упраўленнем Мікалая Іванавіча Канавалава і Сяргея Дзмітрыевіча Шынкарэнкі. Да камбайнаў без супынку пад’язджала тэхніка для перавозкі зялёнай масы. Яе было задзейнічана 7 адзінак: шэсць МАЗаў і трактар з прычэпам. У ліку вадзіцеляў — асы ў сваёй справе: Леанід Пятровіч Шынкарэнка, Сяргей Анатольевіч Шырокі, Рыгор Аляксеевіч Дударэнка, іншыя працаўнікі, чый стаж у гаспадарцы вызначаецца не адным дзясяткам год.
— Ураджайнасць травы на гэтым полі добрая, у межах 200 цэнтнераў з гектара, — не без задавальнення дзеліцца галоўны аграном “Міхалёўскай Нівы” Сяргей Мікалаевіч Мартынчык і ўдакладняе, што такі вынік стаў магчымым дзякуючы своечасова праведзенай падкормцы травы.
Правяленая і здробненая зялёная маса з поля дастаўлялася на малочна-таварную ферму “Воўчая Гара”, да падрыхтаванай згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі траншэі. Там будучы корм падвяргаўся трамбоўцы, якую на трактары Амкадор якасна ажыццяўляў Леанід Леанідавіч Падшывалаў.

Сучасныя тэхналогіі нарыхтоўкі корму немагчымыя без прымянення складаных і энерганасычаных сельскагаспадарчых машын, механізмаў і агрэгатаў, таму, вядома ж, пільная ўвага павінна ўдзяляцца выкананню патрабаванняў аховы працы. Пра гэта ў “Міхалёўскай Ніве”, як нам паведамілі, паклапаціліся. З людзьмі, якія задзейнічаны на сенажаці, своечасова праведзены і праводзяцца адпаведныя інструктажы, маніторынгі стану сель­гастэхнікі, работнікі забяспечаны спец­адзеннем. Паклапаціліся і пра харчаванне працаўнікоў палёў — яно тут двухразовае, гарачае, смачна прыгатаванае і сытнае.
Словам, старт корманарыхтоўкі ў гаспадарцы дадзены добры. Хочацца спадзявацца, што такім будзе і вынік. Рыхтаваць корм з запасам у гаспадарцы ўмеюць — частка мінулагодняга сенажу, як нам паведамілі, пяройдзе на патрэбы будучай зімоўкі.

Трыбуна працы

Прочитано 132 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.