Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 25 Май 2023 17:30

У раёне прайшоў семінар па корманарыхтоўцы

Раённы семінар-нарада для кіраўнікоў, галоўных аграномаў, інжынераў, зааветспецыялістаў сельгасарганізацый, спецыялістаў Бабруйскага райсельгасхарчу і ТАА “БНБК-АГРА Бабруйск” па пытаннях падрыхтоўкі кормаўборачнай тэхнікі і арганізацыі работ па нарыхтоўцы травянога корму прайшоў на базе ААТ “Неўскі-Агра” сёння.

Удзел у мерапрыемстве прынялі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, дырэктар ТАА “БНБК-АГРА” Надзея Каткавец.

Адкрываючы семінар, кіраўнік раёна засяродзіў увагу на значнасці корманарыхтоўчай кампаніі для гаспадарак і раёна ў цэлым, заклікаў прысутных падыйсці да яе арганізацыі з усведамленнем гэтага, прыняць да ўвагі выключна ўсе дэталі, якія дазволяць нарыхтаваць травянога корму ўдастатку і якаснага. 

Непасрэдна аб арганізацыі ў Бабруйскім раёне работ па нарыхтоўцы корму далажылі першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў, намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін і начальнік вытворча-эканамічнага аддзела ўпраўлення Віктар Садоўскі. Пра тэхналагічныя асаблівасці прымяняемых у раёне кормаўборачных машын распавялі галоўны інжынер “БНБК-АГРА Бабруйск” Дзмітрый Зотаў, а таксама Аляксандр Каўранін і Віктар Садоўскі. У дэталях з лабараторнай ацэнкай і якасцю корму, які нарыхтоўваецца, з прымяненнем кансервантаў пазнаёмілі галоўны ветэрынарны ўрач ТАА “БНБК-АГРА Бабруйск” Сяргей Мянькоўскі і дырэктар Бабруйскай райветстанцыі Максім Харытонаў.

У цэлым, як было адзначана, Бабруйскі раён да корманарыхтоўкі падрыхтаваны. Сельгасарганізацыям, дзе маюцца недапрацоўкі, указана неадкладна ад іх пазбавіцца, каб ужо на гэтым тыдні ўключыцца ў кампанію па нарыхтоўцы травянога корму з улікам усіх тэхналагічных патрабаванняў.

 

Прочитано 158 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.