Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 19 Май 2023 09:43

У раёне падвялі вынікі работы жывёлагадоўлі за 4 месяцы года

Учора ў раёне падвялі вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за студзень-красавік — нарада прайшла на базе СВК “Гігант” з удзелам старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Сухадольскага і пракурора раёна Генадзя Ярмака.

Па стане на 1 мая, як было адзначана, колькасць буйной рагатай жывёлы ў раёне склала 26 135 галоў, што на 1882 галавы болей, чым на 1 мая мінулага года. Вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых арганізацыях склала 13 331 т, ці 101,7% да адпаведнага перыяду 2022 года. Сярэдні ўдой малака ад каровы склаў 1572 кг, што вышэй узроўню папярэдняга года на 79 кг. Вырошчванне буйной рагатай жывёлы — 1324,9 т, або 123,6% да ўзроўню мінулага года і 103,9% — да задання.

Пры гэтым было адзначана, што ў гаспадарках маецца значны патэнцыял для нарошчвання вытворчасці, асноўная ўмова для гэтага — гаспадарлівы падыход да арганізацыі вытворчасці і строгае выкананне тэхналогій на ўсім вытворчым ланцугу.

Падчас другой часткі нарады, якая прайшла на МТФ “Малыя Бортнікі”, кіраўнікам і галоўным зааветспецыялістам быў прадэманстраваны сучасны манаскоп для асемянення цялушак, які можна выкарыстоўваць і для дыягностыкі гінекалагічных захворванняў у жывёлы. Спецыялісты СВК “Гігант” распавялі пра асноўныя моманты тэхналагічнага працэсу, якія прымяняюць для дасягнення высокіх паказчыкаў на дадзеным аб’екце. “Ганаруся і вельмі рады, што ў нас тут склалася сапраўдная каманда спецыялістаў, якія мне падказваюць, што трэба змяніць, каб вытворчасць была больш паспяховай”, — адзначыў кіраўнік СВК Васіль Жук і падзяліўся планамі на перспектыву адносна МТФ “Малыя Бортнікі”. У іх аснове — стварэнне камфортных умоў для жывёлы.

 

Прочитано 61 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.