Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Суббота, 13 Май 2023 12:59

У раёне праходзяць дні жывёлавода

У раённых сельгасарганізацыях гэтая традыцыя трывала ўкаранілася, дае магчымасць не толькі выявіць і своечасова адрэагаваць на праблемныя пытанні, але і, сабраўшыся калектывам, падвесці вынікі напрацаванага, адзначыць людзей, чый унёсак у агульную справу за той ці іншы прамежак часу аказаўся асабліва значным.  

У філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА”, да прыкладу, Дзень жывёлавода прайшоў 12 мая на малочна-таварнай ферме №3 гаспадаркі. Падчас яго падвялі вынікі работы калектыву і жывёлагадоўчага аб’екта за папярэдні месяц і з пачатку года.

Як стала вядома, лепшым жывёлаводам па доглядзе маладняку буйной рагатай жывёлы на дадзеным аб’екце прызнана Іна Уладзіміраўна Карнаухава, якая за студзень-красавік дасягнула сярэднесутачных прывагаў жывёлы 1115 грамаў. Найлепшыя вытворчыя вынікі ў звяна аператараў машыннага даення ў складзе Галіны Віктараўны Шкрадзюк і Святланы Іванаўны Фіневіч — удой малака на адну галаву за тры месяцы склаў 1518 кілаграмаў. 

Не адыйшлі ад традыцыі правядзення Дня жывёлавода ў СВК “Гігант” — ён адбыўся ў чацвер на гэтым тыдні. Разам з падвядзеннем вынікаў за красавік там выпрацавалі меры па павелічэнні вытворчасці працы і адзначылі перадавікоў.

На таварнай ферме №1 у пераможцы выйшаў жывёлавод Віктар Генадзьевіч Гулько за дасягненне валавых прывагаў на вырошчванні буйной рагатай жывёлы ў памеры 4663 кілаграмы, сярэднесутачных прывагаў — 945 грам пры 100-працэнтнай захаванасці жывёлы. На МТФ №2 — жывёлавод Яўген Сяргеевіч Осіпаў, за добрасумленныя адносіны да працоўных абавязкаў. На таварнай ферме №3 — жывёлавод Любоў Мікалаеўна Лебедзева, якая дасягнула валавых прывагаў буйной рагатай жывёлы ў памеры 5467 кілаграмаў, сярэднесутачных — 879 грам пры поўнай захаванасці жывёлы. На малочна-таварным комплексе са станоўчага боку адзначана лабарант па аналізе малака Таццяна Васільеўна Кушнярова. Нагода — добрасумленнае стаўленне да работы.

Дзень жывёлавода ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”

…СВК “Гігант”

…і ААТ “Міхалёўская Ніва”

Прочитано 102 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.