Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Суббота, 13 Май 2023 08:47

Школьнікам расказалі пра сельскагаспадарчыя прафесіі

Прафарыентацыйнае мерапрыемства, арганізаванае ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні і аддзелам па адукацыі Бабруйскага райвыканкама, накіраванае на абранне выпускнікамі прафесій сельскагаспадарчага накірунку, замацаванне моладзі на малой радзіме, прайшло сёння на базе Цялушскай сярэдняй школы.

На сустрэчу з вучнямі аграрных класаў — апошнія маюцца ў Цялушскай, Міхалёўскай і Хімоўскай школах — прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў, начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вольга Худакова, старшыня СВК “Гігант” Васіль Жук, кіраўнікі адкрытых акцыянерных таварыстваў “Міхалёўская Ніва”, “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”  Ігар Ганчароў і Аляксандр Басякоў, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Вольга Караткевіч. 

Чым прывабныя сельскагаспадарчыя прафесіі? Якія перавагі дае мэтавае накіраванне ў навучальныя ўстановы аграрнага накірунку, дзе і ў які тэрмін яго атрымаць? На якія бонусы могуць разлічваць маладыя спецыялісты прафесій сельскагаспадарчага профілю? Гэтыя і іншыя тэмы вопытныя аграрнікі абмеркавалі з будучымі навучэнцамі і студэнтамі — патэнцыйнымі работнікамі галіны. А разам і расказалі, як кожны прыйшоў у прафесію, дасягнуў кар’ернага росту, наколькі высокатэхналагічная сучасная сельгасвытворчасць, якога прафесіяналізму патрабуе і чаму, каб быць у ладзе і гармоніі з сабой, немалаважна жыць і працаваць на малой радзіме.

Не абыйшлі ў размове і тэму заробку ў аграрнай галіне. Па словах Аляксея Жураўлёва, яна ў раённых сельгасарганізацыях годная, пастаянна павялічваецца і далёка не кожны гараджанін можа разлічваць на такую. Праўда, заўважыў і тое, што заробак трэба зарабіць — працаваць на сумленне, з душой, адчуваць еднасць з калектывам і адказнасць за агульны вынік.

Абмеркаванне атрымалася ўсебаковым. І гэта не першае, прысвечанае тэме выбару будучай прафесіі мерапрыемства ў раёне. Цяпер — выбар за маладымі. 

Прочитано 74 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.