Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 12 Май 2023 10:52

У ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» сеюць кукурузу

Пасяўная кампанія ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі», як, зрэшты, і ва ўсім раёне, набліжаецца да завяршэння. З ранняй ярыны тут пасеяна 800 гектараў аўсу і 350 гектараў ячменю. Гэтай парой у гас­падарцы актыўна займаюцца сяўбой кукурузы — сёлета пад расліну адве­дзена 2000 гектараў. Яе ўраджай плануецца выкарыстаць на прыгатаванне травянога корму для мэт жывёлагадоўлі. На раніцу серады клінок, блізкі да 1200 гектараў, ужо быў засеяны.

— Пры спрыяльных умовах і найперш — добрай рабоце тэхнікі разлічваем да 18 мая і з гэтым відам работ завяршыць, — кажа дырэктар ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» Яўген Аркадзьевіч Бакач.

З ворыўнымі работамі, унясеннем угнаенняў, падрыхтоўкай глебы пад сяўбу кукурузы сельгасарганізацыі дапамае створаны пры «БНБК-Агра» механізаваны атрад, што разам з уласнай глебаапрацоўчай тэхнікай дазваляе не прастойваць пасяўной. На ворыве ў гэтыя дні занята пяць адзінак тэхнікі, у тым ліку тры энерганасычаных трактары з 9-корпуснымі плугамі. Тры адзінкі тэхнікі штодня задзейнічаны на падрыхтоўцы глебы — два 13-метровых культыватары і КШП-9 (апошні з механізаванага атрада). Непасрэдна сяўбу праводзяць 4 сеялкі, усе механізатары — з ААТ «Агракамбінат Бабруйскі»: Сяргей Аляксандравіч Пархімчык, Ігар Мікалаевіч Шыла, Андрэй Сяргеевіч Паркалаў і Уладзі­мір Уладзіміравіч Аляшкевіч.

Гаворачы пра пасяўную, Яўген Аркадзьевіч акцэнтуе ўвагу на сумленным падыходзе людзей да сваіх працоўных абавязкаў. «Не толькі на сяўбе, але і на ворыве, іншых асноўных відах работ людзі працу­юць з разуменнем ускладзенай на іх адказнай місіі, не лічачыся з часам, бо на полі даводзіцца быць ад шасці раніцы да дзевяці вечара. Такі падыход механізатараў да працы радуе, усім ім вялікі дзякуй», — кажа ­дырэктар.

За сяўбой ярыны ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» не забываюць на азімыя пасевы, якіх сёлета дзве тысячы гектараў, па аднаму гектару — ячменю і трыцікале, праводзяць доглядныя мерапрыемствы на іх. У гэтыя дні два апырсквальнікі выконваюць хімпраполку азімых. Наперадзе — адпаведны від работ на пасевах ярыны. Таксама ад першага дня пасяўной, як заўважылі ў гаспадарцы, без супынку працуе камне­ўборачная машына: камянёў на палях багата і ад іх трэба пазбаўляцца.

І ўжо рукой падаць да корманарыхтоўкі. Каб не меней адказная за сяўбу кампанія не застала знянацку, інжынеры ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» сумесна з калегамі з «БНБК-Агра Бабруйск» днямі правялі нараду, падчас якой вызначыліся з асноўнымі накірункамі падрыхтоўчых работ.

Галоўны аграном Сяргей Іванавіч Гаўрыленка з механізатарам Уладзімірам Ула­дзіміравічам Аляшкевічам

Уладзімір Уладзіміравіч Аляшкевіч

Ганарацца ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» перадавікамі на сяўбе. Што работа механізатарамі праведзена немалая, самі за сябе кажуць прадастаўленыя ў рэдакцыю лічбы.
На сяўбе яравой збажыны:
Дзмітрый Пятровіч КУНЕЦ — 451 гектар,
Віталь Васільевіч БАРАНАЎ — 377 га,
Ігар Мікалаевіч ШЫЛА — 222 га.
На сяўбе кукурузы:
Ігар Мікалаевіч ШЫЛА — 327 га,
Уладзімір Уладзіміравіч АЛЯШКЕВІЧ — 93 га.

Прочитано 74 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.