Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 12 Май 2023 08:49

Міхалёўцы сталі сведкамі “Песні роднай зямлі”

Шчымліва-захапляльны спектакль па паэмах Алеся Казекі “Медуніца” і “Марыйка” ў рамках маладзёжнага патрыятычнага праекта “Песня роднай зямлі” прадэманстравалі жыхарам Міхалёва і навакольных вёсак, работнікам арганізацый і устаноў на тэрыторыі аграгарадка навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў — імпрэза адбылася ўчора ў Міхалёўскім сельскім Доме культуры.

“Песня роднай зямлі” — гэта ўвасобленая ў мастацтве трагедыя вёскі Боркі Кіраўскага раёна, спаленай разам з жыхарамі ў чэрвені 1942 года. Прывітаўшы залу, Алесь Казека распавёў пра трагічную старонку ў гісторыі сваёй сям’і і тое, як яна звязана з Боркамі, засяродзіў увагу на ідэі сваіх твораў.

— Спектакль пра гармонію прыроды, сусвету, чалавека, а таксама пра тое, што здараецца, калі чалавек гэтую гармонію парушае. Таксама я б папрасіў вас убачыць тут моц душы беларускага народа, уменне трымацца ў любой сітуацыі, — заўважыў Алесь Казека.

Пастаноўка дасягнула сваёй мэты. У зале не было чалавека, чыю б душу не кранулі паднятыя тэмы. А сцэнічнае майстэрства юных артыстаў, іх цудоўнае валоданне роднай мовай, упэўнена, зробяць імпрэзу незабыўнай.

Прочитано 99 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.