Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 04 Май 2023 15:29

СВК “Гігант” адкрыў фірменную краму

Магазін па продажы прадукцыі ўласнай вытворчасці адкрыў сёння СВК “Гігант” у аграгарадку Вялікія Бортнікі. На ўрачыстасці не абыйшлося без традыцыйнай чырвонай стужкі, якую перарэзалі намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК Анастасія Гацко і в. а. старшыні Бортнікаўскага сельвыканкама Вераніка Падаляк. Яны выказалі ўпэўненасць, што гандлёвы аб’ект будзе запатрабаваны не толькі ў жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак, але і гараджан. Бульба, зерне ў асартыменце, розных відаў камбікармы ўласнага прыгатавання — тое, што заўжды карыстаецца попытам як у вяскоўцаў, так і дачнікаў.

— Адкрыццё гандлёвага аб’екта па продажы прадукцыі ўласнай вытворчасці — гэта яшчэ адзін наш крок у накірунку развіцця сельгасарганізацыі, — адзначыла Анастасія Гацко. — А разам і ажыццяўленне мэты — стварыць зручнасць людзям. Цяпер, каб набыць той жа камбікорм, дастаткова зайсці ў краму.

Асартыментам, як яна адзначыла, магазін будзе прырастаць. Тут можна будзе выпіць кубачак кавы, чаю, прахалоднага напою, паласавацца марожаным, булачнай прадукцыяй і інш.

Магазін СВК “Гігант” размяшчаецца паўз аўтамабільнай шашы, у пабудове гасцініцы “Ала”. Працоўны графік фірменнага гандлёвага аб’екта:

аўторак-пятніца — з 9.00 да 18.00, абедзены перапынак з 13.00 да 15.00;

субота — з 9.00 да 14.00;

нядзеля і панядзелак — выхадныя.

Санітарны дзень — першая серада месяца.

У магазіне заўжды рады вас абслужыць. За якасць гэтага адказвае загадчыца і прадавец — Святлана Анатольеўна Міхневіч.  

Прочитано 112 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.