Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 03 Май 2023 12:37

У ААТ «Неўскі-Агра» сеюць кукурузу

Да гэтага віду сельгасработ плаўна перайшлі пасля пасеву ранняй ярыны: ячменю, пшаніцы, зернебабовых культур і адналетняй травы. Пад кукурузу сёлета ў гаспадарцы запланаваны клінок у 1200 гектараў, з іх 200 га — на зерне.

Учора — у дзень нашага наведвання сельгасарганізацыі і трэці дзень сяўбы тут кукурузы — работы вяліся актыўна, садзейнічала гэтаму і веснавое сонечнае надвор’е. Пасяўнымі агрэгатамі кіравалі вопытныя ў гэтай справе механізатары Аляксандр Лявонцьевіч Максімаў на трактары «МТЗ-1221» з сеялкай «АMAZONE» і Фёдар Кірылавіч Дзяменцьеў, чыя тэхніка — трактар «МТЗ-1221» з айчыннай сеялкай «СТВ-8».

— Насенне ў нас ёсць, палі да пасеву падрыхтаваныя, людзі працуюць з настроем і захапленнем, таму, упэўнены, з гэтай работай мы годна справімся, — адзначыў наш суправаджаты — галоўны аграном ААТ «Неўскі-Агра» Аляксандр Іванавіч Мельнік.

З вялікай пашанай выказаўся галоўны спецыяліст і пра яшчэ аднаго ўдзельніка сяўбы, якога засталі на полі — Анатоля Уладзіміравіча Пялешку. Нягледзчы што на заслужаным адпачынку, Анатоль Уладзіміравіч, як і ў папярэднія гады, заняты на падвозцы насення да сеялак невялічкім трактарам «МТЗ-320».

Не пакінулі без увагі ў ААТ «Неўскі-Агра» і патрабаванне Прэзідэнта краіны — забяспечыць культуру сяўбы. «Палі стараемся заворваць ад мяжы да мяжы, выраўноўваем іх, сочым, каб не было дзе саломы ці іншага непатрэбнага», — кажа Аляксандр Мельнік.

Аляксандр Максімаў

Анатоль Пялешка

Фёдар Дзяменцьеў

У цэлым жа кукурузы ў раёне сёлета плануецца пасеяць без малога 8 тысяч гектараў. Па стане на раніцу ўчарашняга дня, як паведаміў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Уладзіміравіч Садоўскі, было пасеяна 895 гектараў ці 11% ад плану. У гэтую работу ўключылася пераважная частка сельгасарганізацый.
Да таго ж у гаспадарках заняты падрыхтоўкай да наступнай сельскагаспадарчай кампаніі — нарыхтоўкі травянога корму. Увага скіравана на тэхніку, сянажна-сіласныя траншэі, пад’язныя шляхі да іх, іншае неабходнае, што павінна забяспечыць бесперабойную і якасную корманарыхтоўку.

Прочитано 106 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.