Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 01 Май 2023 12:00

Першамайскі велапрабег у падтрымку міру

Работнікі ўстаноў адукацыі Бабруйскага раёна зрабілі сёння велапрабег да славутых месцаў Прыбярэзінскага краю. Стартаваўшы ад Вечнага агню на выездзе з Бабруйска, наведалі магілу Героя Савецкага Саюза Міхаіла Селязнёва і Курган Славы ў вёсцы Сычкава, усклалі да іх кветкі.

— Велапрабег прысвяцілі Першамаю. Ажыццявілі яго, натхніўшыся цудоўным лозунгам свята — «Мір! Праца! Май!». Мір цяпер— галоўная для кожнага чалавека каштоўнасць. Таму захацелася яшчэ раз схіліць галаву перад памяццю тых, хто цаной ўласнага жыцця абараніў нашу краіну ад ворага і падарыў нам гэтую каштоўнасць, — падзялілася арганізатар велапрабегу, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач.

Алена КАРПЕНКА.

Прочитано 86 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.